Бэтлеем

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэтлеем

Бэтлее́м (па-габрэйску: בית לחם, па-арабску: بَيْتِ لَحْمٍ) — горад у Ізраілі, які кантралюецца Палестынскай нацыянальнай адміністрацыяй, разьмешчаны ў цэнтральнай частцы на Заходнім беразе ракі Ярдан на поўдзень побач з Ерусалімам. Насельніцтва места складае каля 25 тысяч чалавек[1][2]. Бэтлеем зьяўляецца сталіцай Бэтлеемскай правінцыі Палестынскай аўтаноміі. Мясцовая эканоміка перш за ўсё завязана на турыстаў-пілігрымаў[3].

Хуткія факты
Бэтлеем
بَيْتِ لَحْمٍ
Thumb
Правінцыя: Бэтлеем
Мэр: Віктар Батарсэ
Насельніцтва: 25 266 (2007)
Часавы пас: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 31°42′11″ пн. ш. 35°11′44″ у. д.
Бэтлеем на мапе Палестынскай аўтаноміі
Thumb
Бэтлеем
bethlehem-city.org
Закрыць

Габрэйская Біблія вызначае Бэтлеем як родны горад цара Давіда. Новы Запавет вызначае Бэтлеем як месца нараджэньня Ісуса Хрыста. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысьціянскіх супольнасьцяў у сьвеце, хоць памер гэтай супольнасьці значна скараціўся з-за эміграцыі. Бэтлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены бізантыйскім імпэратарам Юстыніянам I. Бэтлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам у 637 годзе, які гарантаваў бясьпеку рэлігійным сьвятыням гораду. У 1099 годзе крыжакі захапілі й умацавалі Бэтлеем, замяніўшы грэцкае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана зь места пасьля таго, як горад быў захоплены Саладынам, султанам Эгіпту й Сырыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадзкія сьцены былі зьнесены, і пазьней былі адноўлены ў пэрыяд панаваньня султанамі Асманскай імпэрыі[4].

Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусьветнай вайны, пазьней Бэтлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў паводле пляну падзелу Палестыны. Ярданія анэксавала горад у 1948 годзе падчас арабска-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасьцідзённай вайны. З 1995 году Бэтлеем рэгулюецца Палестынскай нацыянальнай адміністрацыяй[4].

Бэтлеем населены мусульманскай большасьцю, аднак гэта не перашкаджае гораду зьяўляецца домам для адной з найбуйнейшых палестынскіх хрысьціянскіх абшчынаў. Галоўным эканамічным сэктарам Бэтлеему зьяўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных сьвятаў, калі хрысьціянскія пілігрыму прыязджаюць у царкву Раства Хрыстова.

Літаратура

  • Amara, Muhammad Politics and sociolinguistic reflexes: Palestinian border villages. — John Benjamins Publishing Company, 1999. — ISBN 978-90-272-4128-3
  • Brynen, Rex A very political economy: peacebuilding and foreign aid in the West Bank and Gaza. — US Institute of Peace Press, 2000. — ISBN 978-1-929223-04-6

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.