чылійскі лекар, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвадо́р Алье́ндэ (па-гішпанску: Salvador Allende; 1908, Вальпараіса, Чылі — 1973, Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітык, прэзыдэнт Чылі (1970—1973). Абраўся пры падтрымцы кааліцыі «Народнае адзінства». Быў зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.
Сальвадор Альендэ | |
гішп. Salvador Guillermo Allende Gossens | |
3 верасьня 1973 г. | |
Прэзыдэнт Чылі | |
---|---|
3 лістапада 1970[1] — 11 верасьня 1973 | |
Папярэднік: | Эдуарда Фрэй-Монтальва(es) |
Наступнік: | Аўгуста Піначэт |
56-ы прэзыдэнт Сэнату Чылі | |
27 сьнежня 1966 — 1969 | |
Папярэднік: | Томас Рэес-Вікунья(es) |
Наступнік: | Томас Паблё(es) |
Міністар здароўя і сацыяльнага дастатку Чылі | |
28 жніўня 1939 — 2 красавіка 1942 | |
Прэзыдэнт: | Пэдра Агірэ-Сэрда(es) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 чэрвеня 1908[2][3][4] |
Памёр: |
11 верасьня 1973[6][7][8][…] (65 гадоў) |
Партыя: | Сацыялістычная партыя Чылі |
Сужэнец: | Гартэнзія Бусі |
Дзеці: |
Беатрыз Альендэ (1943—1977) Сармэн Паз Альендэ (нар. 1944) Ісабэль Альендэ (нар. 1945) |
Бацька: | Сальвадор Альендэ-Кастра(es) |
Маці: | Ляўра Госэнс-Урыбэ |
Адукацыя: | Чылійскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Сальвадор Альендэ меў басконскае паходжаньне па мячы і належаў да роду з найвышэйшых слаёў грамадзтва (род Альендэ(es)). Палітычную актыўнасьць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам мэдыцынскага факультэту. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карляса Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намесьнікам прэзыдэнта Фэдэрацыі чылійскіх студэнтаў. У 1933 г. скончыў Чылійскі ўнівэрсытэт (Сант’яга) на лекара, апублікаваўшы працу «Душэўная чысьціня і злачыннасьць». У тым жа годзе сузаснаваў у родным горадзе (Вальпараіса) Сацыялістычную партыю Чылі. У 1935 г. у Вальпараіса ўступіў у масонскую ложу «Поступ № 4». 7 сакавіка 1937 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Палату дэпутатаў(es) Нацыянальнага кангрэсу Чылі ад Вальпараіса[1].
Ад жніўня 1939 г. па красавік 1942 г. быў міністрам аховы здароўя Чылі. У 1943—1944 гг. займаў пасаду галоўнага сакратара Сацыялістычнай партыі Чылі. 4 сакавіка 1945 г. на парлямэнцкіх выбарах(es) прайшоў у Сэнат Чылі, дзе ў выніку наступных перавыбраньняў заставаўся сэнатарам зь 15 траўня 1945 г. да 3 лістапада 1970 году (амаль 35 гадоў). У 1952, 1958 і 1964 гг. (тройчы) прайграваў на прэзыдэнцкіх выбарах. 4 верасьня 1970 г. на прэзыдэнцкіх выбарах(es) набраў толькі адносную большасьць (36,6%) галасоў, выперадзіўшы былога прэзыдэнта Хорхэ Алесандры(es) (1958—1964) на 0,3%. 24 кастрычніка абраўся прэзыдэнтам шляхам галасаваньня ў Нацыянальным кангрэсе Чылі[1].
23 жніўня 1973 г. Палата дэпутатаў Чылі Пастановай «Аб цяжкім парушэньні канстытуцыйна-прававога парадку Рэспублікі» паводле 22-га артыкула тагачаснай Канстытуцыі Чылі(es) 1925 году абавязала Ўзброеныя сілы Чылі(es) «неадкладна пакончыць зь пералічанымі абставінамі, якія парушаюць Канстытуцыю». Пункты 5—12 Пастановы зьмяшчалі пералік парушэньняў Канстытуцыі прэзыдэнтам Альендэ, якія падлягалі выпраўленьню. У прыватнасьці ў пункце 7 згадвалася, што прэзыдэнт «прысвоіў галоўнае прызначэньне Кангрэсу, якое заключаецца ў выданьні законаў, … праз настырныя ўказы, якія зацьвярджаў са злоўжываньнем» уладай[10]. 11 верасьня галоўны камандзір Войска Чылі(es) Аўгуста Піначэт абкружыў прэзыдэнцкі палац жаўнерамі, каб зьмясьціць ўзурпатара Альендэ з пасады прэзыдэнта. У другой палове дня Альендэ забіў сябе з аўтамата Калашнікава (АК-47), які яму падарыў прэм’ер-міністар Кубы Фідэль Кастра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.