From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква саборная Сьвятога Сімяона Стоўпніка — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Берасьці. Знаходзіцца на рагу гістарычных Славянскай і Шашэйнай вуліцаў[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′07.91″ пн. ш. 23°41′24.78″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | В. Палікарпаў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | soborbrest.by |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка | |
Сабор Сьвятога Сімяона Стоўпніка на Вікісховішчы |
Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Берасьці збудавалі ў 1865—1868 гадох паводле праекту архітэктара В. Палікарпава. У 1886 годзе будынак капітальна адрамантавалі пад наглядам акадэміка архітэктуры В. Чагіна.
За савецкім часам царква не зачынялася, у 1988 годзе яе будынак адрамантавалі. 18 жніўня 1997 году кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Філарэт (Вахрамееў) асьвяціў у саборы копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. У 2005 годзе побач з царквой паставілі помнік Афанасію Філіповічу.
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Будынак мае ў пляне кампазыцыю ў выглядзе цэнтрычнага крыжа: магутны кубападобны аб’ём узвышаецца на высокім філёнгавым цокалі з ружовага граніту і завяршаецца 5 купаламі-цыбулінамі, сярод якіх дамінуе вялікі 8-гранны барабан. Уваход вылучаецца кілепадобным пэрспэктыўным парталам, над якім ніша такой жа формы з выявай Сімяона Стоўпніка. Фасады праразаюцца вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам і філёнгавым парапэтам з трыкутнымі франтонамі.
Усярэдзіне сьветлавы барабан празь ветразі і 4 аркі абапіраецца на 4 магутныя пілёны. Прыдзелы, прытвор і апсыда перакрываюцца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі. У залю шырокім аркавымі прасьветам раскрываюцца хоры. Інтэр’ер дэкаруецца трафарэтнай арнамэнтыкай. Апсыда вылучаецца шырокім аркавымі прасьветам і драўляным іканастасам. З бабінца вядуць сходы на хоры і званіцу[1]. У царкве захоўваюцца абразы «Аплакваньне Хрыста» (аўтар Л. Грушэўскі, 1800 год), «Мроя сьвятых Кірыка і Ўліты» і «Мроя сьвятой Людмілы» (абодва 1-й чвэрці XIX стагодзьдзя)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.