адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́чыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Рэчыцкі раён мяжуе з Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Жлобінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Хвойніцкім і Шацілавіцкім раёнамі Гомельскай вобласьці.
Рэчыцкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Рэчыца |
Дата ўтварэньня | 8 сьнежня 1926 |
Кіраўнік | Пётар Шостак[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 97 979[2] |
Шчыльнасьць | 35,9 чал./км² |
Плошча | 2728,63[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 124 м[4] |
Месцазнаходжаньне Рэчыцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
8 сьнежня 1926 году выйшаў зварот Прэзыдыюма ЦВК і СНК БССР «Да ўсіх працоўных „Савецкай Беларусі“» ў сувязі з далучэньнем да тэрыторыі рэспублікі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. А затым у Маскве была прынята пастанова Ўсесаюзнага цэнтральнага выканаўчага камітэту «Аб далучэньні да Беларускай ССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губэрня, якая ў 1919 годзе ўвайшла ў склад РСФСР.
У склад Рэчыцкага раёну на першым часе ўвайшоў 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Бронскі, Будкаўскі, Бязуеўскі, Гарошкаўскі, Гарывадзкі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Коскі, Левашоўскі, Маладускі, Малчаноўскі, Новабарсуцкі, Перавалоцкі, Перасьвятоўскі, Рабусянскі, Ровенскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Смагарынскі, Старакрасьненскі, Сьвірыдавіцкі, Унорыцкі, Чырвонавостраўскі, Ямпальскі, Яноўска-Гасьцівельскі.
Спачатку раён уваходзіў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Холмецкі і Юравіцкі раёны. Пастановай VІII зьезду Саветаў БССР ад 12 красавіка 1927 году Рэчыцкая акруга была скасавана. 9 чэрвеня Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзіўся ў ёй да 26 ліпеня 1930 году.
4 жніўня 1927 году да згаданых вышэй 31 сельсавету Рэчыцкага раёну былі далучаны яшчэ 47 сельсаветаў ліквідаваных Васілевіцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага і Ўваравіцкага раёнаў. З Уваравіцкага раёну быў далучаны Чарнянскі сельсавет, а зь Дзятлаўскага — Гранаўскі і Капанскі.
30 сьнежня 1927 году сельскія саветы Гомельскай акругі прайшлі праз рэарганізацыю і ўмацаваньне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкім раёне іх засталося 33.
5 лютага 1931 году да Рэчыцкага раёну быў далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёну, а 10 лютага 1931 году — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёну.
5 красавіка 1935 году Кабылеўскі і Маладускі сельсаветы, якія дагэтуль уваходзілі ў Рэчыцкі раён, былі перададзены Хвойніцкаму раёну. Нахаўскі ж сельсавет адышоў да Мазырскага раёну, а Баравікоўскі сельсавет — да Парыцкага раёну.
20 лютага 1938 году Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую вобласьць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да зноў утворанага Васілевіцкага раёну адышлі Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатускі, Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сьведзкі, Узнаскі сельскія саветы. Сам жа Васілевіцкі раён стаў адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Палескай вобласьці з цэнтрам у горадзе Мазыр.
На 1 студзеня 1941 году Рэчыцкі раён уключаў 21 сельсавет. Падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія карнікі спалілі ў раёне 119 вёсак, у тым ліку 69 цалкам. Зь іх найбольшай была Кабылева, дзе загінула 1214 вяскоўцаў. Пасьля вайны аднавілі 105 спаленых вёсак[5].
На пачатку 1954 году Палеская вобласьць была скасаваная. Васілевіцкі раён, як і амаль уся былая Палеская вобласьць, увайшоў у Гомельскую вобласьць. А 16 верасьня 1959 году быў скасаваны і ён. Частка сельскіх саветаў была перададзена Каленкавіцкаму раёну, частка — Рэчыцкаму.
Рэчыцкі раён «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага і Маладускага сельсаветаў, якія дагэтуль былі ў Хвойніцкім раёне.
У другой палове сьнежня 1962 году быў скасаваны Лоеўскі раён. Частка ягонай тэрыторыі ўвайшла ў Рэчыцкі раён. У тым ліку і г. п. Лоеў. Але 30 ліпеня 1966 году Лоеўскі раён быў адноўлены ў сваіх ранейшых межах.
У апошнюю чаргу да Рэчыцкага раёну адышоў Борхаўскі сельсавет былога Ўваравіцкага раёну (Буда-Кашалёўскі).
Цяпер у Рэчыцкім раёне 18 сельсаветаў: Азершчынскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дзюрдзеўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Заходаўскі, Зашчоб’еўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасьвятоўскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Холмецкі. У раён уваходзяць г. Васілевічы, які мае гарсавет, і гарпасёлак Зарэчча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.