From Wikipedia, the free encyclopedia
Руапеху (маары: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулькан на Паўночным востраве Новай Зэляндыі. Вышыня — 2797 мэтраў, знаходзіцца на Цэнтральным плято вострава і зьяўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.
Руапэху | |
Вышыня | 2797 м |
---|---|
Краіна | Новая Зэляндыя |
Горы | North Island Volcanic Plateau[d] |
Геаграфічныя каардынаты | 39°18′ пд. ш. 175°35′ у. д. |
Месцазнаходжаньне | Ruapehu District[d] і Taupō District[d] |
Тып | Стратавулькан |
Першае пакарэньне | 1879, Бэтхем і Максвэл |
Апошняе вывяржэньне | 1997 |
Руапэху | |
Схілы Руапэху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага зь іх, Вакапаха, дасягае 1,6 км[1]. У кратэры вулькана знаходзіцца кратэравае возера, якое ў 1996 годзе пасьля апошняга значнага вывяржэньня зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасьля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадой, а ў кастрычніку 2003 году яго запаўненьне дасягнула 81%. Было падлічана, што пры адсутнасьці вывяржэньня, возера перапоўніцца вадой і ў 2004—2005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.
У апошнія дзесяцігодзьдзі Руапэху праяўляе самую высокую вульканічную актыўнасьць у параўнаньні з трыма іншымі суседнімі вульканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вульканінай актыўнасьці Руапэху стала здарэньне 24 сьнежня 1953 году, калі хуткі поезд Вэлінгтан — Оклэнд быў змыты селянымі патокамі кратэрнага возера ў раку. Пры здарэньні загінуў 151 чалавек.
Апошнія вывяржэньні вулькана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасьні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спэцыялісты, навейшыя вывяржэньні былі самымі моцнымі з часоў засяленьня Новай Зэляндыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэньнем, не назіралася. У новазэляндзкім турызьме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкляму рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасьць рэнтабэльнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.
На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазэляндзкіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:
На схілах Руапэху бярэ свой пачатак Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зэляндыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.