Пруская мова
мёртвая заходнебалтыйская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пру́ская мова (саманазва: Prūsiskan[1], Prūsiska Bila) — мёртвая заходнебалтыйская мова балтыйскае групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, на якой размаўляў народ прусы. Тэрыторыя пашырэньня знаходзілася на паўночным усходзе сучаснай Польшчы і Калінінградзкае вобласьці сучаснай Расеі.
Пруская мова | |
Prūsiskan[1], Prūsiska Bila | |
[[Файл:The epigram of Basel - oldest known inscription in Prussian language and Baltic language in general, middle of 14th c.jpg|]] | |
![]() | |
Ужываецца ў | Польшчы, Расеі (сучасн.) |
---|---|
Рэгіён | Прусія |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 9 згаслы[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | prg |
ISO 639-3 | prg |
Часам называецца старажытнапрускай (ням. Altpreußische Sprache, анг. Old Prussian) у мэтах адрозьненьня ад прускіх гаворак нямецкае мовы.
Першыя пісьмовыя фіксацыі мовы прыпадаюць на XIII ст., якія былі зробленыя лацінскім альфабэтам. На цяпер захавалася невялікая колькасьць пісьмовых помнікаў мовы. Шматлікія зь іх адлюстроўваюць на сабе ўплыў з боку польскае і нямецкае моваў. Некаторае ўяўленьне пра мову даюць тапаніміка і антрапаніміка, а таксама прускія запазычаньні і субстратныя элемэнты ў суседніх мовах: нямецкай, польскай, летувіскай, беларускай.