музычны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Пост-па́нк (па-ангельску: post-punk) — жанр рок-музыкі, які склаўся ў канцы 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі як працяг панк-року. У адрозьненьне ад апошняга пост-панк мае большую разнастайнасьць музычнага самавыяўленьня з прычыны шырокага дыяпазону ўплыву на жанр краут-року — у першую чаргу такіх гуртоў як Neu! і Can, — а таксама жанраў даб, фанк, дыска й інш.
Пост-панк | |
Стылістычнае паходжаньне | панк-рок, глэм-рок, прота-панк, No wave |
---|---|
Паходжаньне | 1978, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | вакал, гітара, бас-гітара |
Папулярнасьць | высокая ў 1980-х |
Вытворныя формы | готык-рок |
Паджанры | |
готык-рок — новая хваля — Cold wave | |
Роднасныя жанры | |
панк-рок | |
Post-punk music groups ў Вікісховішчы |
Замест энэргіі, якая б’е ключом, і гітарнай агрэсіі панку для пост-панку характэрны павольны манатонны рытм зь пераважаньнем басу й ударных, пачуцьцё нарастаючай трывогі, адхілённы вакал і, як правіла, дэпрэсіўныя мэлянхалічныя тэксты, часам з роздумамі пра жыцьцё й сьмерць.[1]
Дэбютны альбом Public Image Ltd 1978 году лічыцца адным зь першых і найбольш уплывовых альбомаў пост-панку, разам са спрадусаванным Дэйвідам Боўі альбомам Ігі Попа The Idiot, які пабачыў сьвет годам раней.
Шэраг гуртоў «другое хвалі» пост-панку, абапіраючыся, з аднаго боку, на спадчыну пэўных пост-панк выканаўцаў (Killing Joke, Wire), зь іншага боку — на новую хвалю, а таксама на індастрыял, гралі пост-панк, актыўна выкарыстоўваючы ў запісу электронныя інструмэнты. Мэлядычны электронны пост-панк (Depeche Mode) па сутнасьці меў мала адрозьненьняў ад гуртоў, што выйшлі з другой хвалі электра-попу. На разьвіцьцё альтэрнатыўнае музыкі вялікі ўплыў зрабілі калектывы на сутыку зь індастрыялам: Chrome, Clock DVA, D.A.F.
Дзякуючы творчасьці такіх гуртоў, як Joy Division, The Cure, Siouxsie and the Banshees ды Bauhaus, нарадзіўся вытворны жанр гатычны рок. Мэлёдыка пост-панку таксама стала падмуркам для плыні шугейзінг (ад англ. shoegaze), які зьявіўся ў сярэдзіне 80-х гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.