Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Depeche Mode (Depéche Móde ў перакладзе з франц. апошнія навіны моды) — брытанскі музычны гурт, сфармаваны ў горадзе Бэзылдан у 1980 годзе, як сынці-поп гурт у выніку выпрацаваўшы свой уласны стыль у жанры электроннай музыкі.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Depeche Mode | |
Гады | 1980 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Бэзылдан, Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр | сынці-поп, новая хваля, альтэрнатыўны рок, электронны рок, танцавальны рок |
Выдавец | Mute Records |
Удзельнікі | |
Узнагароды і прэміі | |
depechemode.com (анг.) |
На сёньняшні дзень у гурце ўдзельнічаюць:
Раней у гурт уваходзілі:
Depeche Mode карыстаецца папулярнасьцю ў Беларусі. У 2002 годзе ў Беларусі выйшла складанка песень «Depeche Mode» ў выкананьні беларускіх музыкаў — Personal Depeche. У 2013 ды 2014 гадох адбыліся канцэрты Depeche Mode у Менск-Арэне.
Depeche Mode меў 50 песень, якія былі ў дзясятцы найлепшых песень Вялікабрытаніі й 10 альбомаў, якія занялі месцы ў дзясятцы Брытаніі.
У 1977 годзе школьнікі Вінс Кларк і Энды Флэтчар стварылі гурт пад назваю «Няма каханьня ў Кітаі» (па-ангельску: "No Romance in China"). Мартын Гор, яго школьныя сябры Робэрт Марло й Пол Рэтман у 1979 годзе стварылі гурт «Францускі погляд», дзе Марло быў сьпяваком, клавішнікам; Гор — гітарыстам; Рэтман — клявішнікам. У 1980 годзе Кларк, Гор і Флэтчар стварылі гурт «Сумесь гуку», дзе Кларк сьпяваў ды граў на гітары; Гор — клявішы; Флэтчар — бас. Яны стваралі музыку на аснове тагачаснай электроннай музыкі. Дэйвід Гаан далучыўся да гурту пасьля таго, як Кларк пачуў песьню Дэйвіда Боўі «Heroes» ў выкананьні Гаана на адной джэм-сэсіі. У 1980 годзе пачалі думаць над новай назвай гурту. Яе падказаў францускі часопіс, у якім пісалі аб адзеньні. Depeche Mode з францускай — Сьвежая мода. У 1980 годзе гурт Depeche Mode запісаў свой першы альбом Some Bizzare Album зь песьняю «Photographic», якая была перазапісана ў новым альбоме Speak and Spell. Гурт зрабіў адзін запіс. Спрабаваў яго прадаваць праз гуказапісваючыя прадпрыемствы, але іх ніхто не хацеў чуць. Альбом прадавалі або проста раздавалі за дарма самі сваім знаёмым і сябрам. Першым хто згадзіўся прадаваць сьпевы гурту быў Дэнел Мілер (па-ангельску: Daniel Miller). Ён меў сваё прадпрыемства па продажы музыкі. Першым творам, які Дэнел Мілер пачаў прадаваць у сьнежні 1980 і пачатку 1981 году, быў сынгл «Dreaming of Me» (заняла 57 месца ў гіт-парадзе Вялікабрытаніі). Другі самотнік «New Life» заняў 11 месца ў гіт-парадзе Вялікабрытаніі. Потым была песьня «Just Can't Get Enough». Яна заняла месца ў дзясятцы найлепшых песьняў Брытаніі. Гэта адзіная песьня, на відэа якой быў зьняты Вінс Кларк (пазьней ён сышоў з гурту). У лістападзе 1980 году альбом Speak and Spell заняў месца ў дзясяцы найлепшых альбомаў Вялікабрытаніі.
Пасьля розгаласу гурту Кларк пачаў сябе адчуваць няёмка ў ролі зоркі. Яму бракавала часу на свае справы. Увесь час ён павінен быў здымацца, выступаць, езьдзіць па краіне. Гэта прывяло яго да думкі аб сыходзе з гурту. Кларк разам з Элісанам Мае стварыў гурт Yazoo (вымаўляецца «Язу́»), які меў пэўны посьпех і спрабаваў канкураваць з Depeche Mode. Месца Кларка ў гурце Depeche Mode заняў Гор. Ён пачаў пісаць песьні для гурту. У студзені 1982 году гурт выдаў першы сынгл бяз Кларка «See You». Сынгл заняў 6 месца ў Брытаніі. Летам 1982 года гурт пачынае працу над другім альбомам. Яны запісваюць песьні «The Meaning of Love», «Leave in Silence». У 1982 годзе гурт пачынае езьдзіць па Брытаніі з выступамі.
У 1983 годзе гурт працуе з Гарэтам Джонсам (ён прадае песьні гурту ў Брытаніі) й Дэвідам Бавэ ва ўсходнім Бэрліне (прадае песьні ў заходняй Нямеччыне). Свае творы гурт пачынае рабіць у стылі прамысловага року. Тэмы песень зьвязаныя з грамадзкім жыцьцём, напрыклад песьня «Everything Counts». Яна заняла 6 месца ў Брытаніі, 30 ў Ірляндыі, меў розгалас у такіх краінах, як Швайцарыя, Швэцыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Заходняя Нямеччына. Пачынаюцца выступы ў заходняй Эўропе.
Паза межамі Брытаніі гурт меў посьпех толькі ў заходняй Эўропе і Аўстраліі. Былі спробы праславіцца ў ЗША, але ня вельмі гэта ўдалося. У сакавіку 1984 году гурт запісаў песьню «People Are People». Яна заняла высокія месцы ў заходняй Эўропе (4 — Брытанія, 2 — Ірляндыя, 1 — Швайцарыя, заходняя Нямеччына). Яе слухалі нават у Польшчы (краіна тады знаходзілася пад уплывам СССР і заходнія сьпявакі цяжка маглі слухацца ў адкрытую). У верасьні 1984 году выйшаў альбом Some Great Reward. Ён меў асабістую тэматыку. Песьні былі аб каханьні, аб пачуцьцях. Сярод іх песьні аб разбэшчаным каханьні «Master and Servant», адносінах у падлеткаў «Lie to Me». Горам была таксама створана баляда «Somebody». Гэта была першая песьня, дзе Гор сам сьпяваў. У 1984 годзе гурт выступіў у Гамбургу (места ў Нямеччыне). Выступ быў зьняты на відэа. Гэта было першае вядомае відэа выступу гурту. Нават сёньня яно карыстаецца папулярнасьцю сярод прыхільнікаў Depeche Mode. У ліпені 1985 году гурт выступаў у савецкіх Вугоршчыне (места Будапэшт), Польшчы (места Варшава). Depeche Mode пачаў карыстацца папулярнасьцю сярод готаў — маладзёвага руху, які не любіў тагачасную культуру заходняй Эўропы.
У 1986 годзе гурт выпусьціў сынгл «Stripped» ды альбом Black Celebration. Гурт усё больш аддаляецца да прамысловага року. Яго песьні становяцца ўсё больш маркотнымі не вясёлымі.
У 1987 годзе быў выпушчаны альбом Music for the Masses. Песьні «Strangelove», «Never Let Me Down Again» і «Behind the Wheel» не карыстаюцца любоўю ў Брытаніі, але маюць посьпех па за межамі яе ў заходняй Эўропе. Гурт едзе па Эўропе з выступамі. У 1988 годзе Depeche Mode выступае ў ЗША, дзе на выступе ў месьце Пасадэне сабралося больш за 60 000 чалавек.
У 1989 годзе выдаецца сынгл «Personal Jesus». Гэта адна з найвядомейшых песень гурту. Сынгл займае 13 месца ў Брытаніі й зьяўляецца самым прадаваемым сынглам Depeche Mode. Кавэр на гэтую песьню нават запісаў на беларускай мове гурт N.R.M. У студзені 1990 году ствараецца яшчэ адна вядомая песьня «Enjoy the Silence». Яна займае 6 месца ў Брытаніі. Значнае месца песьня мае ў заходняй Эўропе й ЗША. Новы альбом Violator таксама дае значную вядомасьць для гурту.
Залежнасьць Дэвіда Гаана ад наркотыкаў усё больш уплывае на яго паводзіны. У чэрвені 1995 году Алан Ўайлдар абвяшчае аб адыходзе з гурту. Ён пачынае ўласную дзейнасьць, піша свае песьні.
Дэвід Гаан усё больш залежыць ад наркотыкаў. Пісаньне песьняў амаль заканчваецца. Гор спрабуе аднавіць творчую дзейнасьць гурту (песьня for «Sister Of Night» была абнародавана ў ЗША), але безвынікова. Пачынаюць хадзіць чуткі аб распадзе гурту. Новы альбом песень Ultra мае пэўны посьпех, але гурт ня езьдзіць па сьвеце для падтрымкі альбома, як гэта было раней. Гурт выпускае шмат пераробак сваіх старых вядомых песень.
У 2001—2002 гг. гурт выпускае альбом Exciter, сынглы «Dream On», «I Feel Loved», «Freelove» і «Goodnight Lovers». У 2003 годзе Дэвід Гаан выпусьціў свой першы уласны альбом Paper Monsters, а Гор у 2003 годзе свой альбом Counterfeit.
У кастрычніку 2005 году выпушчаны альбом Playing the Angel і сынгл «Precious». У жніўні 2007 году Дэвід Гаан выпусьціў свой другі альбом Hourglass.
«Wrong» быў напісаны ў 2009 годзе для альбома Sounds of the Universe.
У 2013 годзе выйшаў альбом «Delta Machine», пасьля чаго гурт правёў буйное турнэ па ўсім сьвеце з больш за 100 канцэртамі.
Depeche Mode — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.