Польска-савецкая вайна
вайна між Другой Рэччу Паспалітай і Савецкай Расеяй (1919—1921) / From Wikipedia, the free encyclopedia
По́льска-саве́цкая вайна́ — узброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі — Расеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны ў 1919 — 1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі. У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.
- Ня варта блытаць з Савецкім ўварваньнем у Польшчу.
Польска-савецкая вайна (1919—1921) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянская вайна ў Расеі | |||||||||
Польскія акопы ў Беларусі ў час бітвы на Нёмане, кастрычнік 1920 | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Аб’яднаныя Савецкія рэспублікі:[lower-alpha 1] Польрэвкам | Польская Рэспубліка
Украінская НР[lower-alpha 2] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Тухачэўскі Сямён Будзённы | Юзэф Пілсудзкі Эдвард Рыдз-Сьміглы | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
каля 950 тыс. байцоў каля 5000 тыс. рэзэрв | каля 360 тыс. байцоў каля 740 тыс. рэзэрв | ||||||||
У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам[1].