![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/Minsk_4_Partisansky_district-2011-05-02.png/640px-Minsk_4_Partisansky_district-2011-05-02.png&w=640&q=50)
Партызанскі раён (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партызанскі раён — адміністрацыйны раён Менску на ўсходзе гораду. Насельніцтва раёну складае 97,592 чалавек (перапіс 2009), беларусы — 76 %.
Партызанскі раён | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | унутрыгарадзкі раён |
Уваходзіць у | Менск |
Улучае |
|
Дата ўтварэньня | 8 красавіка 1977 (47 гадоў таму) |
Старшыня Адміністрацыі | Дзяніс Аўсяньнікаў |
Насельніцтва (2009) | 97 592 |
Нацыянальны склад | 76% беларусы |
Плошча | 64,6 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 207 м[1] |
Партызанскі раён у абрысах Менску | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Паштовыя індэксы | 220009[2], 220034 220037[2], 220038[2], 220046[2], 220071[2], 220088[2] і 220138[2] |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[3]. Мае безаблічную назву, утвораную камуністамі без уліку мясцовых тапанімічных традыцыяў[3].
Месьціцца між вуліцамі Фр.Скарыны, Філімонава, Сталетава, Казлова, праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Чырвонаармейскай, Пуліхава, Партызанскім праспэктам, вуліцамі Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльнай і Пераходнай. Асноўныя магістралі: вуліцы Казлова, Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльная і праспэкт Незалежнасьці. Па тэрыторыі раёну працякае рака Сьвіслач і Сьляпянская водная сыстэма. Адміністрацыя раёну месьціцца па вул. Захарава, д. 53. На 2016 г. у раёне налічвалася 86 вуліцаў і 5 мікрараёнаў: Дражня, Захарава-Пуліхава, Сьляпянка, Сьцяпянка і Трактаразаводзкі пасёлак.