Барталаміты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барталамі́ты (камуні́сты; лац. Institutum Clericorum Saecularium in Communi Viventium — установа белага духавенства, якое жыве ў супольнасьці) — аб’яднаньне каталіцкага белага духавенства, заснаванае ў Нямеччыне ў 1640 годзе ксяндзом Барталамеем Гольцгаўзэрам. Яго чальцы абавязваліся:
- жыць сумесна,
- мець агульны прыбытак,
- дапамагаць адзін аднаму,
- клапаціцца пра сваю цнатлівасьць.
- Ня варта блытаць з Барталамітамі — каталіцкай супольнасьцю армянскіх манахаў.
У 1680 годзе папа Інакенцыюс XI (Бэнэдэта Адэскалькі; 21 верасьня 1676 — 12 жніўня 1689) ухваліў Статут таварыства, паводле якога пажыцьцёва прызначаў яго галоўнага начальніка. Пры апошнім прызначаліся па 2 памочнікі і галоўныя наведвальнікі. Дыяцэзіяльныя начальнікі мелі падпарадкоўвацца біскупам. Мясцовыя грамады ўзначальваліся правадырамі. З II паловы 17 ст. таварыства пашырылася на іншыя краіны Эўропы. У Рэчы Паспалітай аб’яднаньне зьявілася ў 1683 року з ініцыятывы каралевы Марысенькі. Першы манаскі дом «бартошкаў» (такую мянушку яны атрымалі ў Польскім каралеўстве) паўстаў у Гуры-Кальварыі[1], другі — у Беражанах[2]. Афіцыйная дзейнасьць у Польшчы завершылася ў 1850 року.