From Wikipedia, the free encyclopedia
Параля́кса (грэц. παραλλάξ, ад παραλλαγή — «зьмена, чаргаваньне») — зьмяненьне бачнага месцазнаходжаньня аб’екта адносна аддаленага тла ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня назіральніка.
Ведаючы адлегласьць паміж пунктамі назіраньня D (база) і кут зрушэньня α ў радыянах, можна вылічыць адлегласьць да аб’екта:
Для малых кутоў .
Паралякса выкарыстоўваецца ў геадэзіі і астраноміі (у прыватнасьці — астрамэтрыі) для вылічэньня адлегласьці да аддаленых аб’ектаў (напрыклад, у адмысловых адзінках — парсэках). На зьяве параляксы заснаваны бінакулярны зрок.
Галілео Галілей меркаваў, што, калі б Зямля рухалася вакол Сонца, то гэта можна было б заўважыць па непастаянству параляксы для аддаленых зорак.
Упершыню пасьпяховыя спробы назіраньня гадавой параляксы зорак былі зьдзейсьненыя Васілём Струвэ для зоркі Вэга (α Ліры), вынікі апублікаваныя ў 1837 годзе. Аднак навукова абгрунтаваныя вымярэньні гадавой параляксы былі ўпершыню праведзеныя Фрыдрыхам Бэсэлем у 1838 годзе для зоркі 61 Лебедзя. Прыярытэт адкрыцьця гадавой параляксы зорак прызнаецца за Бэсэлем.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Паралякса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.