Астрамэ́трыя — разьдзел астраноміі, які вывучае геамэтрычныя, кінэматычныя і дынамічныя ўласьцівасьці астранамічных аб’ектаў.
Асноўную задачу астрамэтрыі можна разгорнута сфармуляваць як высокадакладнае вызначэньне месцазнаходжаньня астранамічных аб’ектаў і вэктараў іх хуткасьцяў у дадзены момант часу. Поўнае апісаньне гэтых дзьвюх велічынь даюць шэсьць астрамэтрычных парамэтраў:
- нябесныя экватарыяльныя каардынаты, або палажэньні — прамое ўзыходжаньне () і схіленьне (),
- уласны рух — экватарыяльныя хуткасьці ўздоўж прамога ўзыходжаньня і схіленьня (),
- параляксы
- і радыяльная хуткасьць.[lower-alpha 1]
Валоданьне гэтымі парамэтрамі для астранамічнага аб’екта дазваляе з высокай дакладнасьцю атрымаць наступную інфармацыю пра яго:
- абсалютная сьвяцільнасьць аб’екта,
- маса і ўзрост аб’екта,
- клясыфікацыя месцазнаходжаньня аб’екта: у Сонечнай сыстэме, у Галяктыцы, за яе межамі і г. д.,
- клясыфікацыя сямейства нябесных целаў, да якога належыць аб’ект,
- наяўнасьць/адсутнасьць у аб’екта нябачных спадарожнікаў,
- і г. д.
Большасьць з гэтых зьвестак неабходныя, каб рабіць высновы пра фізычныя ўласьцівасьці і ўнутраную будову назіранага аб’екта, а таксама адказваць на болей фундамэнтальныя пытаньні — пра аб’ём, масу і ўзрост усяго Сусьвету. Такім чынам, астрамэтрыя зьяўляецца адным зь неабходных разьдзелаў астраноміі, які дае экспэрымэнтальную інфармацыю, неабходную для разьвіцьця іншых разьдзелаў (астрафізыкі, касмалёгіі, касмагоніі, нябеснай мэханікі і г. д.).
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.