From Wikipedia, the free encyclopedia
«Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка й новых правілаў правапісу беларускае мовы» — адмысловая палітычная структура, створаная ЦК КП(б)Б 5 траўня 1933 году[1]. Галоўнай мэтай камісіі была перапрацоўка акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году, які, на думку бальшавіцкага партыйнага кіраўніцтва, недастаткова збліжаў беларускую мову з расейскай[2].
Вынікі дзейнасьці Палітычнае камісіі зацьвердзіў Саўнаркам БССР у загадным парадку без грамадзкага й навуковага абмеркаваньня[3].
Паказальна, што ў камісію не патрапіў ніводны лінгвіст, пераважная большасьць ейных сяброў — палітыкі:
Дзейнасьць Чарвякова й Чарнушэвіча напярэдадні іхняга запрашэньня ў камісію рэзка крытыкавалася на партыйным роўні, з чаго можна зрабіць выснову пра палітычны ціск на гэтых асобаў[4].
Як мяркуецца, праца камісіі працягвалася да 21 ліпеня 1933 году, у гэты дзень Бюро ЦК КП(б)Б пастанавіла: «Згадзіцца з прапановай т. Чарнушэвіча аб перасылцы проэктаў новага беларускага правапісу на разгляд культпропа ЦК УсеКП(б)»[5]. 26 жніўня 1933 году дакумэнт быў зацьверджаны пастановай Саўнаркаму БССР, а 27 жніўня — пастановай беларускага ЦК.
Найбольш істотныя зьмены, унесеныя Палітычнай камісіяй у пачатковы акадэмічны праект:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.