Орлен
польскі нафтаканцэрн, заснаваны ў ліпені 1944 году ў якасьці «Польскай нафтавай манаполіі» / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Орлен»[7] («Арлен»[8]) — польскі нафтаканцэрн, заснаваны ў ліпені 1944 году ў якасьці «Польскай нафтавай манаполіі».
Quick Facts Тып, Лістынг на біржы ...
польск. Orlen | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | БКПВ: PKN |
Дэвіз | Наганяем будучыню адказна |
Заснаваная | 1944 (79 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Польскі камітэт народнага вызваленьня |
Уласьнікі | Дзяржаўны скарб Польшчы (27%), «Нацыянальна-нідэрляндзкі» АПФ (7%), АПФ «Авіва» (6%)[1] |
Краіна | Польшча |
Разьмяшчэньне | Мазавецкае ваяводзтва |
Адрас | Плоцк, вул. Хімікаў, д. 7[2] |
Ключавыя фігуры | Войцех Ясінскі[3], Даніэль Абайтэк[4] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | авіягаза, ацэтон, бутадыен, бэнзін, бэнзол, вокіс этылену, дызэльнае паліва, ізабутан, мазута, параксілол, поліпрапілен, поліэтылен, прыродны газ, трэт-бутылэтылавы этэр, тэлефталевая кісьля, фэноль, цеплавая энэргія, электраэнэргія, этыленгліколь |
Абарачэньне | 86,180 млрд злотых (2020 год; 22,929 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | 3 908 млрд злотых (2020 год; 1,039 млрд $) |
Чысты прыбытак | 2,825 млрд злотых (2020 год; 751,6 млн $)[5] |
Лік супрацоўнікаў | 22 337 (2020 год)[6] |
Даччыныя кампаніі | «Орлен Летувы» (Мажэйкаўскі раён), «Уніпэтрол» (Чэхія) |
Аўдытар | ТАА «Дэлойт Аўдыт» (Ангельшчына) |
Close
На 2021 год канцэрн меў уласныя прадпрыемствы ў Канадзе і 4 краінах Эўропы — Летуве («Орлен Летува», Мажэйкаўскі раён), Нямеччыне, Польшчы, Славаччыне і Чэхіі. Агульная магутнасьць нафтаперапрацоўчых заводаў перавышала 35 млн тонаў сырой нафты за год. Раздробная сетка налічвала звыш 2800 аўтазаправачных станцыяў у краінах Сярэдне-Ўсходняй Эўропы. Звыш 50 відаў нафтапрадуктаў пастаўлялі ў больш як 90 краінаў. «Орлен» быў таксама найбольшым прамысловым вытворцам электраэнэргіі ў Польшчы з магутнасьцю 1,9 гігават. На канец 2018 году ўласныя запасы нафты і прыроднага газу складалі каля 211 млн бочак (33,5 млрд літраў)[9].