Орлен Летува
нафтаперапрацоўчае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў 1980 годзе ў вёсцы Юадэйкі ў якасьці Мажэйкаўскага НПЗ / From Wikipedia, the free encyclopedia
«О́рлен Летува́»[4] («Орлен Летувы»[5], «Арлен Летува»[6]) — нафтаперапрацоўчае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў 1980 годзе ў вёсцы Юадэйкі Мажэйкаўскага раёну ў якасьці Мажэйкаўскага нафтаперапрацоўчага заводу (НПЗ).
лет. Orlen Lietuva | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1980 |
Заснавальнікі | Міністэрства нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасьці СССР |
Уласьнікі | ПНК «Орлен» (100%) |
Краіна | Летува |
Разьмяшчэньне | Цельшыцкі павет |
Адрас | Мажэйкаўскі раён, в. Юадэйкі, Мажэйкаўская вул., д. 75[1] |
Ключавыя фігуры | Міхал Рудніцкі, Пшамыслаў Гартлінскі[2] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | авіягаза, бітум, бэнзін, дызэльнае паліва, звадкаваны нафтавы газ, мазута, серка |
Абарачэньне | 4006,655 млн эўра (2017 г.; $4540,698 млн)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | 249,737 млн эўра (2017 г.; $285,608 млн) |
Чысты прыбытак | 211,457 млн эўра (2017 г.; $241,420 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1597 (2018 г.) |
Матчына кампанія | Польскі нафтаканцэрн «Орлен» (Плоцк) |
Даччыныя кампаніі | ЗАТ «Эмас» (в. Юадэйкі, Мажэйкаўскі раён) |
Аўдытар | ЗАТ «Дэлойт Летува» (Вільня) |
На 2019 год прадпрыемства валодала адзіным нафтаперапрацоўчым заводам у краінах Прыбалтыкі, сеткай аўтазаправачных станцыяў і марскім тэрміналам. У 2018 годзе НПЗ перапрацаваў 8 млн тонаў нафты. АТ «Орлен Летува» было найбольшым падаткаплатнікам Летувы і мела найбольшае абарачэньне ў краіне. Прадпрыемства было найбольшым пастаўніком бэнзіну і дызэльнага паліва ў Летуве, Латвіі і Эстоніі. Адзіным пайшчыкам і ўласьнікам прадпрыемства быў Польскі нафтаканцэрн «Орлен»[7]. На 2019 году глыбіня перапрацоўкі нафты складала 72,5 %[8].