![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Miensk%252C_Nizki_Rynak._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25B7%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25281941%2529.jpg/640px-Miensk%252C_Nizki_Rynak._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%259D%25D1%2596%25D0%25B7%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BA_%25281941%2529.jpg&w=640&q=50)
Нізкі Рынак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасьць ў цэнтры Менску, старажытны асяродак гандлю ў месьце. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Сьвіслач. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі замак, Халодная сынагога, комплекс кляштару баніфратаў з касьцёлам Сьвятога Яна і царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі ўсю гістарычную забудову.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Miensk%2C_Nizki_Rynak._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9D%D1%96%D0%B7%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281941%29.jpg/320px-Miensk%2C_Nizki_Rynak._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9D%D1%96%D0%B7%D0%BA%D1%96_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%281941%29.jpg)
На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынку пачынаюцца Цёмныя Крамы, на поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесьце, на поўнач — Замчышча.