![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Belarus-Minsk-House_of_Government-1.jpg/640px-Belarus-Minsk-House_of_Government-1.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
беларускі „парлямэнт“ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы заканадаўчы орган рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, утвораны 28 лістапада 1996 году[3] па разгоне Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Складаецца зь дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Belarus-Minsk-House_of_Government-1.jpg/640px-Belarus-Minsk-House_of_Government-1.jpg)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парлямэнт Беларусі.
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | НС РБ |
---|---|
Папярэднік | Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 28 лістапада 1996 (27 гадоў таму) |
Тып | дзьвюхпалатны |
Юрыдычны статус | парлямэнт |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Старшыня Савету Рэспублікі | Анатоль Рубінаў |
Старшыня Палаты прадстаўнікоў | Уладзімер Андрэйчанка |
Бюджэт | 25 814 мільёнаў рублёў[1] (2010 год; 8623 тысячы $[2]) |
Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Абраньне дэпутатаў ажыцьцяўляецца на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, простага выбарчага права пры таемным галасаваньні зь непадкантрольнай для грамадзянаў Беларусі працэдурай падліку галасоў. Савет Рэспублікі пазыцыянуецца як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва: ад кожнай вобласьці і гораду Менску абіраюцца на паседжаньнях дэпутатаў мясцовых Саветаў па восем сяброў Савету Рэспублікі. У дадатак да іх, восем сяброў Савету Рэспублікі прызначаюцца Аляксандрам Лукашэнкам.
У Нацыянальную групу Рэспублікі Беларусь у Міжпарлямэнцкім саюзе ўваходзяць у поўным складзе ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ўсе сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].