беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
„Наро́дная Во́ля“ — беларуская грамадзка-палітычная газэта, выдаецца зь ліпеня 1995 году на беларускай і расейскай мовах.
Народная Воля | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Выдавец | УП «Народная Воля» |
Галоўны рэдактар | Ёсіф Сярэдзіч |
Рэдактар | Ёсіф Сярэдзіч |
Заснаваная | ліпень 1995 |
Мова | беларуская, расейская |
Штаб-кватэра | 220030, Менск, вул. Энгельса, 34а |
Наклад | 26,5 тыс. (2011 г.) |
ISSN | 2071-9647 |
Афіцыйны сайт | nv-online.info |
Галоўны рэдактар з моманту заснаваньня — Ёсіф Сярэдзіч.
Да 1995 г. Ёсіф Сярэдзіч працаваў галоўным рэдактарам «Народнай Газэты» — афіцыйнай газэты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага на той час парляманту). Газэта займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасьці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам №113 Аляксандар Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газэты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газэты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1] Каб выканаць свой грамадзкі абавязак перад чытачамі, Ёсіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газэту «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Тымчасам «Народная газэта», перайшоўшы на аднабаковае асьвятленьне грамадзкіх паздеяў, згубіла больш за палову сваіх чытачоў (наклад паменшыўся ад 558,4 тыс. асобнікаў у сакавіку 1995 да 258,1 тыс. у верасьні 2005), значная частка якіх перайшлі на чытаньне «Народнай Волі».
У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Народная Воля» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «Белпошты», а таксама зможа друкавацца ў Беларускім доме друку. І ўжо 25 лістапада газэта заключыла дамовы зь «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выданьня праз розьнічную сетку кіёскаў і па падпісцы. Таксама заключана дамова на друкаваньне газэты ў сталічным Беларускім доме друку.[2] Раней выданьне друкавалася ў Смаленску.
25 студзеня дырэктару РУП «Белсаюздрук» І. В. Дудзічу быў накіраваны ліст, у якім рэдакцыя з-за просьбаў чытачоў аб немагчымасьці набыць газэту ў розьнічным продажы, заклікала кіраўніцтва Белсаюздруку павялічыць колькасьць прадаваных выданьняў да 7500 экзэмпляраў. Але кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» у сваім лісьце заявіла, што не плянуе прымаць у продаж большы наклад.[3]
25 жніўня 2020 году Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «Народнай Волі» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны й па той жа прычыне не выйшлі ў сьвет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» й па нумару «БелГазеты» й «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газэты асьвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].
Пасьля «Народная Воля» друкавалася некаторы час у Маскве, але маскоўская друкарня АТ «па-расейску: Прайм принт Москва» разарвала дамову з рэдакцыяю, і папяровы выпуск газэты спыніўся[8]. 13 лістапада 2020 году ўвесь наклад «Народнай Волі» (друкаваўся ў Расеі) быў канфіскаваны з рэдакцыі невядомымі людзьмі, якія не прад’явілі дакументаў (меркавана сілавікі)[9]. Акрамя таго, на «Народную волю» падала ў суд «Белпошта» за непастаўку накладу[10].
Станам на студзень 2021 году з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «Народная Воля» па-ранейшаму не друкуецца[11][12].
Чакалася, што з 2 красавіка 2021 году адновіцца выданьне газэты ў папяровым выглядзе, але ААТ «па-расейску: Полиграфический комплекс», з якой рэдакцыя заключыла дамову, у апошні момант адмовілася друкаваць наклад і вярнула аванс, каб, па словах яго ўладальнікаў, ня страціць бізнэс: на маскоўскую друкарню «наехалі на вельмі высокім узроўні»[8]. Газэта выходзіць толькі ў фармаце .pdf[8].
У чэрвені 2021 году з факультэту журналістыкі БДУ адлічылі Глафіру Жук, бо дзяўчына ня здала сэсію, увесь час якой яна была за кратамі[13]. Як журналістка «Народнай Волі» ў траўні 2021 году яна асьвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасудзьдзя ў Менску, але за гэта яе 29 траўня затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце й асудзілі на 30 сутак[14].
У 2021 годзе Белпошта па пазове аб страчанай выгадзе ад нерэалізаваных накладаў выйграла суд у газэты, якую перасталі друкаваць у Беларусі й Расеі: эканамічны суд Менску задаволіў патрабаваньні на агульную суму на больш чым 108000 BYN[15].
6 красавіка 2010 г. старшыня менскай суполкі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў Анатоль Адоньеў заявіў аб скажэньні рэчаіснасьці цьверджаньнем быццам гаўляйтэр Кубэ «мяккі лібэрал»[16] ва ўрыўку кнігі Ільлі Копыла «Нябышына. Вайна»[17], выдадзеным газэтай 15 сакавіка[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.