![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Micha%25C5%2582_Kazimier_Radzivi%25C5%2582_Ryba%25C5%2584ka._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2580_%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BB_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25B1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BA%25D0%25B0_%2528XVIII%252C_XIX%2529.jpg/640px-Micha%25C5%2582_Kazimier_Radzivi%25C5%2582_Ryba%25C5%2584ka._%25D0%259C%25D1%2596%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB_%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25BC%25D0%25B5%25D1%2580_%25D0%25A0%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%2596%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25BB_%25D0%25A0%25D1%258B%25D0%25B1%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BA%25D0%25B0_%2528XVIII%252C_XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Казімер Радзівіл (мянушка «Рыбанька»; 13 чэрвеня 1702, Алыка — 15 траўня 1762, Нясьвіж) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канюшы вялікі літоўскі (1728—1734), маршалак надворны літоўскі (1734—1735), гетман польны (1735—1744) і вялікі літоўскі (з 1744), кашталян (1735—1737) і ваявода троцкі (1737—1742), кашталян (1742—1744) і ваявода віленскі (з 1744). Кавалер ордэнаў Белага арла (1727)[1], баварскага Сьвятога Губэрта (1724), расейскіх Сьвятога Андрэя Першазванага (15.05.1758) і Аляксандра Неўскага (15 або 18.05.1758)[2].
- Гэта артыкул пра гетмана вялікага літоўскага. Калі вам патрэбны артыкул пра гетмана польнага літоўскага, глядзіце артыкул Міхал Казімер Радзівіл.
![]() Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» | |
![]() Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1702 Алыка |
Памёр | 15 траўня 1762 (59 гадоў) Нясьвіж |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Караль Станіслаў Радзівіл Ганна Кацярына з Сангушкаў |
Жонка | Францішка Ўршуля зь Вішнявецкіх Ганна Людвіка з Мыцельскіх |
Дзеці | з Францішкай Уршуляй: Міхал Крыштап, Януш Тадэвуш, Караль Станіслаў, Ганна, Людвіка, Тэафілія Канстанцыя, Кацярына Караліна; з Ганнай Людвікай: Вэраніка Яна, Геранім Вінцэнт, Марыя Вікторыя, Юзэфіна, Канстанцыя |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык |
Міхал Казімер Радзівіл — найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVIII стагодзьдзя, адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай. Па сьмерці малодшага брата Гераніма Флярыяна ў 1760 годзе атрымаў у спадчыну ягоныя Слуцкае і Капыльскае княствы, Біржы, Кейданы, Копысь, Койданаў, Невель, Себеж, Белую і інш.