![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Radziwi%25C5%2582%25C5%2582owski_zamek_w_Bia%25C5%2582ej_Podlaskiej.woj.lubelskie%252Cpow.i_gm.Bia%25C5%2582a_Podl..jpg/640px-Radziwi%25C5%2582%25C5%2582owski_zamek_w_Bia%25C5%2582ej_Podlaskiej.woj.lubelskie%252Cpow.i_gm.Bia%25C5%2582a_Podl..jpg&w=640&q=50)
Белая (горад)
места ў Люблінскім ваяводзтве Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белая (польск. Biała Podlaska) — места ў Польшчы, на рацэ Кросьне. Адміністрацыйны цэнтар павету і сельскай гміны Люблінскага ваяводзтва, мае правы павету. Знаходзіцца за 36 км ад беларуска-польскай граніцы, каля пагранічных пераходаў у Тэрэспалі і Карошчыне.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Белая.
Белая лац. Biełaja | |||||
польск. Biała Podlaska | |||||
![]() Замак Радзівілаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1522 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Дарыюш Стэфанюк | ||||
Плошча: | 49,46 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 59 047 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1193,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-500 | ||||
Нумарны знак: | LB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°2′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. | ||||
Белая на мапе Польшчы ![]() ![]() Белая | |||||
![]() | |||||
http://www.bialapodlaska.pl |
Белая — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока аўстэрыя, замкавы комплекс Радзівілаў, кальвінскі збор, базылянская царква Раства Багародзіцы, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і ратуша, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час у месьце працуе консульства Беларусі.