Лю́блінскае ваяво́дзтва (па-польску : Województwo lubelskie ) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы . Ахоплівае тэрыторыі гістарычных краінаў: кавалак Малапольшчы і Холмшчыну . Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу:
Люблінскага (старога) (цалкам)
Замойскага (цалкам)
Холмскага (цалкам)
Бялападляскага (акрамя гмін Ласіцкага павету )
Тарнобжацкага (толькі гміны Янаўскага і Красьніцкага ) паветаў
Седлецкага (толькі гміны Лукаўскага павету , а таксама гміна Клочаў з Рыцкага павету )
Хуткія факты Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка, Ваявода ...
Люблінскае ваяводзтва
Сьцяг Люблінскага ваяводзтва
Герб Люблінскага ваяводзтва
Люблінскае ваяводзтва на мапе Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка
Люблін Ваявода
Лех Спраўка (Lech Sprawka ) Маршалак
Яраслаў Ставярскі (Jarosław Stawiarski ) Плошча
25 155 км² Насельніцтва
2 185 000 чалавек (на 1 студзеня 2006 ) Шчыльнасьць насельніцтва
87 чалавек/км² Урбанізацыя
47% Нумарныя знакі
L
Закрыць
Ваяводзтва знаходзіцца ва ўсходняй Польшчы, мяжуе з Украінай і Беларусьсю , а таксама з ваяводзтвамі:
У ваяводзтве знаходзяцца: Люблінскае ўзвышша , Сандамірская катліна , Люблінскае Палесьсе , Паўднёвае Падлясьсе , Разточча .
Сядзіба ваяводзкае ўлады — Люблін .
У люблінскім ваяводзтве налічваецца 41 населены пункт з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету. Папуляцыя гарадоў і іх плошча пададзеныя паводле Галоўнага ведамства статыстыкі (GUS ) ад 31 сьнежня 2005 году:
Люблін (Lublin ) — 358 967 (147,50 км²)
Холм (Chełm ) — 72 595 (35,26 км²)
Замасьць (Zamość ) — 66 802 (30,48 км²)
Белая (Biała Podlaska ) — 59 047 (49,41 км²)
Пулавы (Puławy ) — 51 515 (50,61 км²)
Сьвіднік (Świdnik ) — 40 041 (20,35 км²)
Красьнік (Kraśnik ) — 36 170 (25,28 км²)
Лукаў (Łuków ) — 30 612 (35,75 км²)
Білгорай (Biłgoraj ) — 27 208 (20,85 км²)
Любартаў (Lubartów ) — 23 017 (13,92 км²)
Лэнчна (Łęczna ) — 21 767 (18,98 км²)
Тамашаў-Любельскі (Tomaszów Lubelski ) — 20 170 (13,33 км²)
Красныстаў (Krasnystaw ) — 19 531 (42,07 км²)
Грубешаў (Hrubieszów ) — 18 633 (32,79 км²)
Дэмблін (Dęblin ) — 18 150 (38,51 км²)
Міжрэчча
Міжрэчча (Międzyrzec Podlaski ) — 17 193 (19,75 км²)
Радзынь-Падляскі (Radzyń Podlaski ) — 16 135 (19,29 км²)
Уладава (Włodawa ) — 15 724 (18,67 км²)
Янаў-Любельскі (Janów Lubelski ) — 11 947 (15,42 км²)
Парчаў (Parczew ) — 10 286 (8,05 км²)
Панятова (Poniatowa ) — 9983 (15,20 км²)
Рыкі (Ryki ) — 9730 (27,38 км²)
Аполе-Любельскае (Opole Lubelskie ) — 8842 (14,83 км²)
Бялжыцы (Bełżyce ) — 7090 (23,46 км²)
Тэрэспаль (Terespol ) — 5981 (10,20 км²)
Шчабрэжын (Szczebrzeszyn ) — 5305 (29,04 км²)
Быхава (Bychawa ) — 5304 (6,68 км²)
Раёвец-Фабрычны ( Rejowiec Fabryczny ) — 4537 (14,36 км²)
Налэнчаў (Nałęczów ) — 4266 (13,84 км²)
Казімеж-Дольны (Kazimierz Dolny ) — 3584 (30,42 км²)
Коцк (Kock ) — 3497 (16,79 км²)
Тарнаград (Tarnogród ) — 3372 (10,86 км²)
Зьвярынец (Zwierzyniec ) — 3339 (4,84 км²)
Краснаброд (Krasnobród ) — 3027 (6,99 км²)
Сточак-Лукоўскі (Stoczek Łukowski ) — 2718 (9,13 км²)
Анапаль (Annopol ) — 2681 (7,75 км²)
Пяскі (Piaski ) — 2642 (8,44 км²)
Ёзафаў (Józefów ) — 2453 (5,28 км²)
Тышоўцы (Tyszowce ) — 2263 (18,52 км²)
Востраў-Любельскі (Ostrów Lubelski ) — 2253 (29,68 км²)
Фрампаль (Frampol ) — 1427 (4,67 км²)
Сёньняшнія землі ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай належалі да Люблінскага ваяводзтва, Рускага ваяводзтва (Холмская зямля) і Бэльскага ваяводзтва . Частка Радзыньскага павету і Бельскі павет належалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага .
Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах
Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах
Герб люблінскага ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай
Ваяводзтва было створана Казімірам Ягелончыкам у 1474 годзе, які вылучыў яго з Сандамірскага ваяводзтва . Першым ваяводам стаў Дабяслаў Кміта (Dobiesław Kmita ).
Плошча ваяводзтва складала каля 10 230 км². Герб ваяводзтва ўяўляў белага аленя на чырвоным тле. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і каштэляна люблінскага. Сэймікі адбываліся ў Любліне .
Сталіца: ваяводзтва : Люблін
Паветы: Люблінскі павет , Лукаўскі павет , Ужэндоўскі павет .
Галоўныя гарады: Ужэндаў , Кураў , Казімеж Дольны , Лукаў , Парчаў .
Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах
Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах
Паветы: г. Люблін , Бельскі павет , Білгорайскі павет , Холмскі павет , Гарвалінскі павет , Грубешаўскі павет , Янаўскі павет , Красныстаўскі павет , Любартаўскі павет , Люблінскі павет , Лукаўскі павет , Пулаўскі павет , Радзыньскі павет , Седлецкі павет , Сакалоўскі павет , Тамашаўскі павет , Венгроўскі павет , Уладаўскі павет , Замойскі павет .
Галоўныя гарады: Белая , Білгорай , Холм , Дэнблін , Грубешаў , Любартаў , Лукаў , Парчаў , Пулавы , Седльцы , Замасьць , Красьнік .
Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах
Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах
Паветы: г. Люблін , Бельскі павет , Білгорайскі павет , Холмскі павет , Грубешаўскі павет , Красьніцкі павет , Янаўскі павет , Красныстаўскі павет , Любартаўскі павет , Люблінскі павет , Лукаўскі павет , Пулаўскі павет , Радзыньскі павет , Седлецкі павет , Тамашаўскі павет , Венгроўскі павет , Уладаўскі павет , Замойскі павет .
Галоўныя гарады: Белая , Білгорай , Холм , Дэнблін , Грубешаў , Красныстаў , Красьнік , Любартаў , Лукаў , Парчаў , Пулавы , Седльцы , Замасьць .