мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́пысь — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 842 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 35 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь (лінія Ворша — Магілёў). Аўтамабільныя шляхі злучаюць мястэчка з Воршай і з шашой Ворша — Магілёў. Рачная прыстань.
Копысь лац. Kopyś | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1059 | ||||
Магдэбурскае права: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Аршанскі | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 842 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||||
Паштовы індэкс: | 211038 | ||||
СААТА: | 2236554000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. | ||||
± Копысь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Копысь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Копысь як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Ніканаўскім летапісы і датуецца 1059 годам. У 1116 годзе князь смаленскі Вячаслаў захапіў паселішча.
У сярэдзіне XІІ стагодзьдзя ў Копысі знаходзіўся пункт збору гандлёвага мыта смаленскімі князямі з тавараў, што правозілі Дняпром, карчмарскай даніны з заезных дамоў.
У першай палове XІV ст. Копысь далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XІV—XVІІІ стагодзьдзях тут існаваў замак; местам валодалі Астроскія, Радзівілы. У XV—XІХ стагодзьдзях Копысь была цэнтарам мастацкага керамічнага рамяства, гэтак званай «копыскай кафлі»; тут выраблялі ўсе віды дэталяў абліцоўваньня комінаў. У 1508 годзе паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1597 годзе Крыштап Радзівіл «Пярун» запісаў фундуш на царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы[lower-alpha 1]. На 1651 год у месьце было 384 двары (зь іх 113 у прадмесьцях), на 1663 год — 17 вуліцаў[3].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Копысі і ваколіцаў ліцьвінамі: «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин[lower-alpha 2]-белорусец ис Копыси, мещанский сын» (1629 год)[6], «копышенин Гришка Мартинов <…> литвина… отпустили за рубеж» (1631 год)[7][8], «…литвин Сенька Иванов в роспросе сказал: из Копоси, посадского человека сын» (1633 год)[9].
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе мясцовае насельніцтва пад узьдзеяньнем манахаў Куцеінскага манастыра здало места маскоўскім захопнікам. У 1695—1744 гадох места належала да Нойбурскіх маёнткаў; паводле некаторых зьвестак атрымала Магдэбурскае права[3]. У гэты час Копысь мела наступны плян: да замка на захадзе далучаўся Рынак, на якім стаялі 80 крамаў, царква, вадзяны млын; уздоўж дарогі на Воршу месьціліся кальвінскі збор з плябаніяй (збудаваныя ў XVІ стагодзьдзі Крыштапам Радзівілам), Сьвятадухаўскай царква, карчма. Абнесенае астрогам і ўмацаванае гароднямі, места мела 6 брамаў, да якіх вялі галоўныя вуліцы.
У XVІІІ стагодзьдзі Копысь стала сталіцай графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1707 годзе расейскія войскі поўнасьцю спалілі места[3]. На 1759 год тут было 22 вуліцы, 369 двароў; у Аршанскім прадмесьці 135 двароў[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Копысь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету (у 1777—1796 і 1802—1861 гадох). У 1778 годзе адбылося зацьверджаньне першага генэральнага пляну Копысі. 16 жніўня 1781 году места атрымала герб: «у зялёным полі чорны заяц»[10]. У Вайну 1812 году Копысь занялі францускія войскі, 12 лістапада тут цераз Дняпро з расейскім войскам перапраўляўся Міхаіл Кутузаў. У 1821 годзе ў месьце адкрылася земская народная вучэльня. На 1825 год у Копысі было 253 жылыя дамы (адзін мураваны, астатнія драўляныя), 6 цэркваў, 2 рэлігійныя ўстановы, 13 піцейных дамоў, 9 крамаў, земская народная вучэльня; на 1842 год — 355 драўляных і 1 мураваны будынак. У 1848 годзе тут пачала працаваць піваварня; у 1874, 1876 і 1877 гадох — кафляныя заводы.
На 1879 год у Копысі было 384 жылыя дамы (зь іх 2 мураваныя), дзеялі 7 праваслаўных цэркваў (адна мураваная і 6 драўляных), 2 каталіцкія касьцёлы (мураваны і драўляны), 2 земскія народныя вучэльні (жаночая і мужчынская), паштовая станцыя, 3 заезныя дамы, 8 корчмаў. У канцы ХІХ ст. у месьце мелася 3 камяніцы, 373 драўляныя будынкі; дзеялі 7 праваслаўных цэркваў, касьцёл, пратэстанцкая царква, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў; працавалі мужчынская і жаночая вучэльні, лякарня, аптэка[11]. У 1900 годзе адкрылася Копыская меская вучэльня, якую ў 1913 годзе пераўтварылі на вышэйшую пачатковую вучэльню. На 1911 год у месьце працавалі 15 кафляных заводаў, 4 паравыя млыны, піваварня, крухмальны і вінакурны заводы, лякарня, аптэка; дзеялі 7 праваслаўных цэркваў, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 2 земскія народныя вучэльні, царкоўнапрыходзкая школа.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Копысь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Копысь вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1930 году ў Аршанскім раёне). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год у Копысі працавалі льнозавод, 2 дахоўчатыя заводы, мэблевая фабрыка, машынна-трактарная станцыя, 2 млыны, сярэдняя, 2 пачатковыя і калгасная школы, кінатэатар, 3 клюбы, лякарня, 3 сталоўкі, 6 крамаў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У Копысі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, цэнтар пазашкольнай работы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя паліклініка і лякарня.
Дзеюць дом культуры і бібліятэка.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
? | Аршанская вуліца |
? | Горацкая вуліца |
? | Рынак пляц |
? | Шклоўская вуліца[21] |
Прадпрыемствы машынабудаўнічай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці: керамічны цэх «Воршабудматэрыялы», міні-пякарня, лясьніцтва.
У Копысі знаходзіцца філія раённага камбіната побытавага абслугоўваньня, пошта, прадпрыемствы гандлю.
Копысь — традыцыйны цэнтар вытворчасьці мастацкай керамікі[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.