горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Му́рманск (па-расейску: Мурманск) — горад у Расеі, цэнтар Мурманскай вобласьці, з 1985 году — горад-герой. Насельніцтва — 287 847 жыхароў (на 2020 год), гэта пакуль што найбуйнейшы горад у сьвеце на поўнач ад палярнага кругу. Адлегласьць ад Масквы 1967 км[2]. Мурманск — вялікі порт на ўзьбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае. Чыгуначная станцыя, аэрапорт. Праз горад праходзіць фэдэральная аўтамагістраль «Кола» (Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Барысаглебскі/мяжа з Нарвэгіяй)[3]. Ад 1962 году ў Мурманску дзейнічаюць тралейбусы[4].
Мурманск лац. Murmansk | |||||
рас. Мурманск | |||||
Па гадзіньнікавай стрэлцы зь верхняга левага кута: мэмарыял «Абаронцам Савецкага Запаляр'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны», сквэр на плошчы Пяць кутоў і гатэльна-дзелавы цэнтар «Арктыка», мэмарыял «Маракам, якія загінулі ў мірны час», панарама Мурманска з заходняга берага Кольскай затокі, атамны ледакол «Ленін» | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 4 кастрычніка 1916 | ||||
Горад з: | 1916 | ||||
Былая назва: | Раманаў-на-Мурмане (да 1917) | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Мурманская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Андрэй Сысоеў[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 3 акругі: Ленінская, Кастрычніцкая і Першамайская | ||||
Насельніцтва: | 287 847 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8152 | ||||
Паштовы індэкс: | 183000 | ||||
Нумарны знак: | 51 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 68°58′0″ пн. ш. 33°5′0″ у. д. | ||||
Мурманск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.citymurmansk.ru/ |
Рыбная і рыбапепапрацоўчая прамысловасьць, суднабудаваньне і суднарамонт, будаўнічых матэрыялаў. Тралавы, селядцовы і прыёмна-транспартны флёты. Мурманск — першы пункт Паўночнага марскога шляху. База ледакольнага, у тым ліку атамнага флёту. У горадзе разьмешчаныя тры ВНУ. Абласны драматычны тэатр, абласная філярмонія[5]. Краязнаўчы, ваенна-марскі і мастацкі музэй. Каля Мурманска — ваенна-марская база Гаджыева[6].
У горадзе знаходзіцца аддзяленьне беларускай амбасады.
Заснаваны 21 верасьня 1916 году ў сувязі з стварэньнем марскога порту ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 году быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 году ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 году — цэнтар Мурманскай губэрні, з 1927 году — Мурманскай акругі Ленінградзкай вобласьці, з 1938 году абласны цэнтар. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забесьпячэньні СССР і арміі, бо празь яго ішлі грузы, якія паступалі з краінаў-хаўрусьніц па барацьбе з нацысцкай Нямеччынай.
Галоўныя галіны прамысловасьці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасьць будматэрыялаў.
Горад | дата падпісаньня пагадненьня |
---|---|
Рованіемі | 23 красавіка 1962 |
Люлеа | 26 сакавіка 1972 |
Трумсё | 10 ліпеня 1972 |
Вадсё | 30 красавіка 1973 |
Джэксанвіль | 14 ліпеня 1975 |
Гронінген | 20 чэрвеня 1989 |
Шчэцін | 8 красавіка 1993 |
Акюрэйры | 14 кастрычіка 1994 |
Аланья | 17 лютага 2014 |
Менск | 21 жніўня 2014 |
Харбін | 9 верасьня 2016 |
Кліматычныя зьвесткі для Мурманску | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | |
Сярэдні максымум t, °C | −7,4 | −7,6 | −3,2 | 1,6 | 6,8 | 13,6 | 16,9 | 14,7 | 9,2 | 2,8 | −2,4 | −5,7 | |
Сярэдняя t, °C | −10,6 | −10,7 | −6,3 | −1,5 | 3,7 | 9,6 | 12,9 | 11,4 | 6,8 | 1,1 | −4,8 | −8,7 | |
Сярэдні мінімум t, °C | −13,8 | −13,8 | −9,3 | −4,5 | 0,6 | 5,7 | 9 | 8,2 | 4,5 | −0,6 | −7,1 | −11,6 | |
Норма ападкаў, мм | 31 | 22 | 19 | 22 | 30 | 54 | 61 | 63 | 53 | 46 | 43 | 37 | |
Крыніца: Климат: Мурманск // Climate-Data.org |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.