From Wikipedia, the free encyclopedia
Лёнданская школа эканомікі (поўная афіцыйная назва — Лёнданская школа эканомікі і палітычнай навукі, па-ангельску: London School of Economics and Political Science, LSE) — спэцыялізаваны грамадзкі дасьледніцкі ўнівэрсытэт, адна зь вядучых навучальных і навуковых установаў Вялікабрытаніі ў галіне эканомікі і грамадскіх навук. Знаходзіцца ў Лёндане. Фармальна ўваходзіць у склад Лёнданскага ўнівэрсытэту (з 1900 году), але на практыцы лічыцца асобным унівэрсытэтам.
Лёнданская школа эканомікі | |
The London School of Economics and Political Science | |
Лягатып | |
Дэвіз | па-лацінску: Rerum cognoscere causas |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | «Зразумець прычыны рэчаў» |
Заснаваны | 1895 |
Тып | грамадзкі |
Рэктар | прынцэса Анна (ганаровы рэктар) |
Дырэктар | прафэсар Крэйг Калхун (па-ангельску: Craig Calhoun)), з 1 верасьня 2012[1] |
Факультэтаў | 23 |
Колькасьць пэрсаналу | 1300[2] |
Колькасьць студэнтаў | 9560[3] |
Колькасьць магістрантаў | 4000[4] |
Колькасьць асьпірантаў | 5560[5] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Лёндан |
Краіна | Вялікабрытанія |
Кампус | гарадзкі |
Талісман | бабёр |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d], група «Расэл»[d][6], ORCID[d][7][8], Digital Preservation Coalition[d][9] і Open Society University Network[d][10] |
Вэб-сайт | lse.ac.uk |
Нягледзячы на сваю назву, школа вядзе навучаньне і дасьледваньні ня толькі ў галіне эканомікі і палітычнай навукі, але па ўсіх грамадзкіх дысцыплінах, у тым ліку такіх як антрапалёгія, бухгалтарскі ўлік і фінансы, геаграфія, гісторыя, міжнародныя дачыненьні, мэдыі і камунікацыі, права, псыхалёгія, сацыяльная палітыка, сацыялёгія і філязофія.
Заснаваная ў 1895 годзе сябрамі Фабіянскага таварыства Бэатрыс і Сыднэям Вэбамі і Джорджам Бэрнардам Шоў.
У незалежным аглядзе «The Complete University Guide 2015» школа названая лепшым унівэрсітэтам у Лёндане і трэцяй найлепшай вышэйшай навучальнай установай Вялікабрытаніі (пасьля Кембрыдзкага і Оксфардзкага ўнівэрсытэтаў).[11] У аглядзе «Times Higher Education» за 2012/2013 гады школа заняла 39-е месца сярод 400 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і была прызнана шостым найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі.[12] У тым жа аглядзе па ўзроўні сваёй рэпутацыі школа заняла 25-е месца сярод найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і 5-е месца сярод вышэйшых навучальных установаў Вялікабрытаніі.[13] Агляд газэты «Гардыян»[14] і агляд «Times Good Universities Guide»[15] прызналі школу найлепшым унівэрсытэтам у Лёндане. Апошні агляд да таго ж назваў школу трэцім найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі (пасьля Оксфардзкага і Кембрыдзкага ўнівэрсытэтаў). У 2008 годзе школа мела найвялікшы сярод усіх брытанскіх ўнівэрсытэтаў адсотак дасьледваньняў сусьветнага ўзроўню[16].
Бібліятэка школы, Брытанская бібліятэка палітычнай і эканамічнай навукі, заснаваная ў 1896 годзе. Налічвае 1,3 мільёны адзінкаў захаваньня[17] і зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце бібліятэкай па грамадзкіх і палітычных навуках.
Сярод славутых выкладчыкаў і выпускнікоў школы [18] 13 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі, два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (Джордж Бэрнард Шоў і Бэртран Расэл) і два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру.
У школе ў розны час выкладалі і навучаліся былы прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі, былы прэм’ер-міністар Канады П’ер Трудо, прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Клемэнт Этлі, былы прэм’ер-міністар Італіі і старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі, лідар групы «Ролінг Стоўнз» Мік Джагер, былы прэзыдэнт Індыі К. Р. Нараян, каралева Даніі Маргрэтэ ІІ, даваенны райхсканцлер Нямеччыны Генрых Брунінг, былы міністар фінансаў Турцыі і адміністратар Праграмы разьвіцьця ААН Кемаль Дэрвіш, фінансіст Джордж Сорас, шматлікія кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў сьвету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.