From Wikipedia, the free encyclopedia
Люі́ Пастэ́р (па-француску: Louis Pasteur, 27 сьнежня 1822, Дале, Францыя — 28 верасьня 1895, Сэн-Клю, Францыя) — францускі хімік, біёляг і мікрабіёляг, вядомы адкрыцьцямі прынцыпаў вакцынацыі, мікробнай фэрмэнтацыі і пастэрызацыі. Люі зрабіў значны ўнёсак у вызначэньне прычынаў і правядзеньне прафіляктыцы захворваньняў. Ягоныя дасьледваньні выратавалі шмат жыцьцяў з тых часоў. Ён паменшыў сьмяротнасьць ад радзільнай гарачкі, і стварыў першыя вакцыны ад шаленства і сыбірскай язвы. Але найбольш вядомы шырокай публіцы за сваё вынаходніцтва тэхнікі апрацоўкі малака і віна, каб спыніць бактэрыяльнае забруджваньне, працэс цяпер называецца пастэрызацыяй. Ён лічыцца адным з трох галоўных заснавальнікаў бактэрыялёгіі, разам з Фэрдынандам Конам і Робэртам Кохам, і вядомы як «бацька мікрабіялёгіі»[12][13].
Пастэр абвергнуў вучэньне аб самазараджэньні. Пад эгідай Францускай акадэміі навук, ён паказаў, што ў стэрылізаваных і закрытых колбах мікраарганізмы ніколі не ўтвараюцца, аднак, у стэрылізаваных але адкрытых колбах мікраарганізмы могуць зьяўляцца і размножыцца[14]. Не зважаючы на тое, што Пастэр ня быў першым, хто прапанаваў тэорыю мікробаў, ягоныя экспэрымэнты паказалі ейную слушнасьць і пераканалі вялікую частку Эўропы ў ейным існаваньні. Пастэр зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне хіміі, асабліва на малекулярным узроўні ў галіне асымэтрыі некаторых крышталяў і рацэмізацыі.
Хоць Пастэр рабіў наватарскія экспэрымэнты, ягоныя рэпутацыя стала асацыявацца з рознымі спрэчкамі. Гістарычная пераацэнка ягоных працоўных дакумэнтаў і запісаў паказала, што ён практыкаваў падман, каб перемагчы сваіх супернікаў[15].
Нарадзіўся ў горадзе Дале, ва ўсходняй Францыі. Ягоны бацька, Жан Пастэр, быў гарбаром і вэтэранам эпохі напалеонаўскіх войнаў. Люі вучыўся ў каледжы ў Бэзансоне, а потым скончыў Парыскі ўнівэрсытэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафэсарам Страсбурскага, пазьней Лільскага і, урэшце, Парыскага ўнівэрсытэтаў. У сфэры мікрабіялёгіі Пастэр займаўся пераважна дасьледаваньнямі фэрмэнтацыі і закісаньня. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізычныя ўласьцівасьці віннай кісьлі, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісаньня, валодае аптычнай актыўнасьцю, у той час, як сынтэзаваная вінаградная кісьля гэтай уласьцівасьцю не валодае. Вывучаючы крышталі па мікраскопам, Пастэр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасьць палярызацыі па гадзіньнікавай стрэлцы, а другі — супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.
Пасьля гэтай працы ў 1849 годзе Пастэр быў назначаны прафэсарам хіміі Страсбурскага ўнівэрсытэту. Пазьней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму ўдасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі. Ад 1854 да 1857 году працаваў у Лілі. ў 1855 годзе распрацаваў вакцыну супраць шаленства. У 1861 годзе выявіў існаваньне мікробаў масьленакіслага браджэньня[16]. Выявіў, што дрожджы, што выклікаюць закісаньне піва, уяўляюць сабой жывыя арганізмы. Прытрымліваўся меркаваньня, што браджэньне выклікаецца жывымі мікраарганізмамі і, такім чынам, зьвязана выключна зь іхнай жыцьцядзейнасьцю У 1888 годзе ў Парыжы быў адчынены ўнівэрсытэт мікрабіялёгіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.
Люі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сэн-Клю недалёка ад Парыжу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.