Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пастэрызацыя — працэс аднаразовага награваньня ў асноўным вадкіх прадуктаў або рэчываў да 60 °C на працягу 60 хвілін або пры тэмпэратуры 70-80 °C на працягу 30 хвілін. Тэхналёгія была вынаёдзеная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя францускім мікрабіёлягам Люі Пастэрам. Ужываецца для абеззаражаньня харчовых прадуктаў, а таксама для падаўжэньня тэрміну іх захоўваньня.
Пры такой апрацоўцы ў прадукце гінуць вэгетатыўныя формы мікраарганізмаў, аднак споры застаюцца ў жыцьцяздольным стане і пры ўзьнікненьні спрыяльных умоў пачынаюць інтэнсіўна разьвівацца. Таму пастэрызаваныя прадукты (малако, піва і інш.) захоўваюць пры паніжаных тэмпэратурах на працягу абмежаванага пэрыяду часу. Лічыцца, што харчовая каштоўнасьць прадуктаў пры пастэрызацыі практычна не зьмяняецца, бо захоўваюцца смакавыя якасьці і каштоўныя кампанэнты (вітаміны, фэрмэнты).
У залежнасьці ад віду і ўласьцівасьцяў харчовай сыравіны выкарыстоўваюць розныя рэжымы пастэрызацыі. Адрозьніваюць працяглую (пры тэмпэратуры 63-65 °C на працягу 30-40 хвілін), кароткую (пры тэмпэратуры 85-90 °C на працягу 0,5-1 хвілін) і імгненную пастэрызацыі (пры тэмпэратуры 98 °C на працягу некалькіх сэкундаў).
Пастэрызацыя ня можа ўжывацца пры кансэрваваньні прадуктаў, бо гермэтычна закрытая тара зьяўляецца спрыяльным асяродзьдзем для прарастаньня спор анаэробнай мікрафлёры (гл. батулізм). У мэтах доўгачасовага кансэрваваньня прадуктаў (у асаблівасьці забруджаных першапачаткова зямлёй, напрыклад, грыбоў, ягад), а таксама ў мэдыцынскіх і фармацэўтычных мэтах ўжываюць дробную пастэрызацыю — тындалізацыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.