![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Lithuania_Proper_%25281770-79%2529.jpg/640px-Lithuania_Proper_%25281770-79%2529.jpg&w=640&q=50)
Летувізацыя
палітыка насаджэньня летувіскай мовы і культуры сярод нелетувіскага насельніцтва колішняга Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Летувізацыя[1][2][3] — палітыка насаджэньня летувіскай (гістарычнай жамойцкай) мовы і культуры сярод нежамойцкага насельніцтва колішняга Вялікага Княства Літоўскага з пашырэньнем на яго сканструяванай новай ідэнтычнасьці летувісаў, а таксама прапаганды летувіскай шавіністычнай інтэрпрэтацыі гісторыі ВКЛ. Складаецца зь некалькіх кампанэнтаў, у тым ліку атаясамліваньня гістарычных Літвы і ліцьвінаў з сучаснымі Летувой і летувісамі, перакручваньня традыцыйных гістарычных назваў мясцовасьцяў і імёнаў людзей у іншых мовах паводле іх формаў зь летувіскай мовы, дэнацыяналізацыі жыхароў этнічнай тэрыторыі беларусаў (празь іх частковую палянізацыю[lower-alpha 1] або русіфікацыю) з паступовым пераводам адукацыі і мас-мэдыя на летувіскую мову дзеля асыміляцыі мясцовага насельніцтва летувісамі[6].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Samogitia%2C_Lituania-Russia_Bianca%2C_Moscovia_%28G._Albrizzi%2C_I._Tirion%2C_1740%29.jpg/640px-Samogitia%2C_Lituania-Russia_Bianca%2C_Moscovia_%28G._Albrizzi%2C_I._Tirion%2C_1740%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Lithuania_Proper_%281770-79%29.jpg/640px-Lithuania_Proper_%281770-79%29.jpg)
Умовы для летувізацыі склаліся па анэксіі Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імпэрыяй, калі адбылося замацаваньне назвы «Літва» за Жамойцю і жамойтамі[7]. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага абуджэньня дзеля забесьпячэньня свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі — у якасьці этнічнай — назву старажытнай літоўскай (беларускай) дзяржавы, а ня ўласнага Жамойцкага княства (якое не асацыявалася з уяўленьнямі пра разьвітую старажытную дзяржаўнасьць)[7]. На згоду і пры падтрымцы расейскіх уладаў, імпэрскім інтарэсам якіх адпавядала прывязваньне гісторыі ВКЛ да нашчадкаў балтыйскай меншасьці, а не беларусаў, летувісы выбудавалі міт пра ВКЛ як выняткова летувіскую дзяржаву[8]. Гэты міт стаў падмуркам, на якім летувіскія дзеячы пачалі будаваньне новай летувіскамоўнай «Літвы»[9]. Прэтэнзіі Летувы на пераемнасьць з ВКЛ падмацавала атрыманьне ёй старажытнай літоўскай сталіцы Вільні і сталічнага Віленскага краю — насуперак волі мясцовага насельніцтва — у выніку злачыннай змовы паміж сталінскім СССР і гітлераўскім Трэцім Райхам у пачатку Другой сусьветнай вайны[10]. Савецкія ўлады дазволілі летувісам нацыяналістычную ідэалёгію, заснаваную на міце пра ВКЛ як «старажытную летувіскую дзяржаву» (адначасна ўчыняючы этнацыд беларусаў — па фізычным вынішчэньні беларускай гістарыяграфіі), што засьведчыла ўнікальнасьць і вынятковасьць становішча Летувы ў параўнаньні зь іншымі савецкімі рэспублікамі[9][11][12]. Па распадзе СССР заснаваная на мітах і стэрэатыпах гістарычная навука працягвае выступаць часткай дзяржаўнай ідэалёгіі Летувы[11][13], што знаходзіць падтрымку ў Расеі[14][lower-alpha 2].