From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́хва[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьмердзі. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1286 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінцу, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Каленкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.
Лахва лац. Łachva | |||||
Юдэйскія могілкі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1493 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Сельсавет: | Лахвенскі | ||||
Вышыня: | 108 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1286 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовы індэкс: | 225640 | ||||
СААТА: | 1247830011 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′6″ пн. ш. 27°5′45″ у. д. | ||||
± Лахва | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лахва — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, на мяжы зь Піншчынай. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назву вёскі (як і адпаведны гідронім) зьвязваюць з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Лахва датуецца 1493 годам. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, пазьней Кішкаў, Радзівілаў.
3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 годзе — мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лахва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Маёнтак перайшоў да Вітгенштэйнаў. У пачатку XIX ст. тут працавалі фабрыкі вырабу плеценай мэблі. На 1886 год — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сынагогі, 2 крамы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лахву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лахва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 3 верасьня 1942 году ў Лахве адбылося адно зь першых[4] паўстаньняў у жыдоўскім гета. На 1972 год у вёсцы было 675 двароў, на 1996 год — 652, на 1998 год — 724, на 2009 год — 683. У 2000-я гады Лахва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Лахве працуюць cярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдычнай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.
Паводле перапісу 1874 году, у Лахве існавала Давыд-Гарадоцкая вуліца[8]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Новая, Рынкавая і Школьная вуліцы, а таксама Рынак[9].
За 2 км ад Лахвы знаходзіцца селішча жалезнага веку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.