From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысьцін Осьцік (каля 1363, Трокі — 1442, Кернаў) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віленскі (з 1418). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Трубы». Адзін з найбольш уплывовых літоўскіх баяраў эпохі Вітаўта і Жыгімонта Кейстутавіча.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1363 Трокі |
Памёр | 1442 Кернаў |
Род | Осьцікавічы і Радзівілы |
Бацькі | Сірпуць |
Дзеці | Радзівіл, Станіслаў (Станька), Мікалай (Міцька), Барталамей (Бартка) |
Дзейнасьць | арыстакрат, дзяржаўны службовец |
Адзінае дакладна вядомае вотчыннае ўладаньне — Даўклібішкі каля Майшаголы. Уладаньні яго бацькі знаходзіліся паміж Кернавам і Вількамірам. Першы вядомы ўладальнік Упнікаў і Мусьнікаў, таксама валодаў Алянтай(lt), Ужпалем(lt), Шышолямі(lt) і Шырвінтамі. Быў старостам ужпальскім (1398—1401).
Асьцека (Oustecha) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[2][3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае славянскае паходжаньне імя Осьцік (Остык): ад ość 'штосьці з вострым канцом'[4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Осьцік адпавядае старажытнаму германскаму імю Gasticho 'вандроўнік'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Astik, houptman czu Usspalle[6], Astik, capitaneus in Uspalle[7] (12 кастрычніка 1398 году); Astyk cum fratre germano Dorgy (18 студзеня 1401 году)[8]; Astik (17 жніўня 1404 году)[9]; Hostic (13 студзеня 1407 году)[10]; па(н) Остикъ (20 траўня 1407 году)[11]; Christini alias Ostik Radiwilonis (1 лютага 1411 году)[12]; Christin alias Ostyk (1412 год); cum Hostikone[13], Ostyk[14], Hosticonem[15] (2 кастрычніка 1413 году); Christinus Ostik Wylnensis capitaneus (1419 год); Cristino Ostik Castellano Wilnensibus (22 чэрвеня 1421 году)[16]; Christino Ostik Castellano Vilnensi (1421 год)[17]; Cristinus alias Ostik (27 верасьня 1422 году)[18]; Ostik castellanus Vilnensis (29 лістапада 1430 году[19], 27 лютага 1434 году[20]); Astig (22 чэрвеня 1431 году[21], 11 ліпеня 1433 году[22]); Ostic castellani[23], Ostikonis Castellani [Wilnensis][24] (1 верасьня 1431 году); панъ Остик Виленский[25] (27 верасьня 1432 году)[26]; Hostik castellanus Wylnensis (15 кастрычніка 1432 году)[27]; Hostik castellani [Wilnensium] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[28]; Остикъ, виленскии панъ (25 верасьня 1433 году)[29]; Cristinus alias Ostik castellanus (6 сьнежня 1437 году)[30]; Christinus alias Ostik castellanus Vilnensis (1440 год)[31]; Ostig, Astyg[32].
Зь літоўскага баярскага роду. Бацькам пазьнейшыя крыніцы называюць Сірпуця(pl), які паводле гіпотэзы Ўладыслава Сямковіча, мог быць нашчадкам іншага Сірпуця, Трайдзеневага брата. Меў брата Дорга — магчыма (але не напэўна) таго самага, ад якога паходзіў пазьнейшы род Судзімонтаў з Хожава.
Упершыню ўпамінаецца ў 1398 годзе як сьведка Салінскай умовы. У 1398—1401 гадох быў старостам ушпольскім. З 1411 году ўпамінаецца зь імем Крысьцін. У 1418 годзе атрымаў урад кашталяна віленскага. Езьдзіў з пасольствамі да вялікага магістра ў 1426, 1431 і 1437 гадох.
Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня), меў сыноў Радзівіла (заснавальніка роду Радзівілаў), Станіслава або Станьку (заснавальніка роду Осьцікаў), Мікалая (Міцьку) і Барталамея (Бартку).
Разам з жонкай упамінаецца ў памянной кнізе касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве[33].
Да актаў Гарадзельскай уніі (1413 год), Чартарыйскага замірэньня (1431 год), Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі, у якіх засьведчыў тагачасную літоўскую (беларускую) назву свайго вотчыннага ўладаньня — Кернаў (Kernow)[34][23]:
+ • s • cristini • ostik de + kernow
sigilium Ostic de kernow
+ s cristini ostik de + kernow
Гісторык Уладыслаў Сямковіч на падставе генэалягічных легендаў і дакумэнтальных і тапанімічных зьвестак выбудаваў гіпатэтычную генэалёгію продкаў Осьціка і Дорга, якая падаецца ніжэй. Трэба заўважыць, што адна з істотных крыніцаў разважаньняў Сямковіча — устава Альгерда аб крэвах — можа быць фальсыфікатам Тэадора Нарбута[35].
Осьцік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сірпуць | Лізьдзейка | Віршул | Сірпуць | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дорг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.