Remove ads
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Крато́нэ (па-італьянску: Crotone) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Калябрыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Кратонэ | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 710 да н. э. | ||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0962 | ||
Паштовы індэкс: | 88900 | ||
Нумарны знак: | KR | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 39°5′0″ пн. ш. 17°7′0″ у. д. | ||
Кратонэ | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.crotone.it |
Рэгіён Кратонэ быў заселены яшчэ ў бронзавым і раньнім жалезным веку[3]. Заснавальнікам (ойкістам) Кротану, як тады па-грэцку звалася места, быў Міскел з гораду Рыпэс на поўначы Пэляпанэсу. Не зважаючы на тое, што грэцкае заснаваньне Кротану, як лічыцца, адбылося ў 710 годзе да н. э., цалкам верагодна, што Міскел зьдзейсьніў тры экспэдыцыі да места[4], да таго як было закладзенае сталае паселішча.
Неўзабаве места сталася адным з самых квітнеючых гарадоў Вялікай Грэцыі з насельніцтвам ад 50 тысячаў да 80 тысячаў чалавек блізу 500 году да н. э.[5] Падчас сваёй раньняй гісторыі Кротан пашырыў свой уплыў на племя брутыяў, верагодна заснаваўшы, паселішча Каўлёнію ў другой палове VII стагодзьдзя да н. э. Перамога Лёкры і Рэгіюму над Кротанам у бітве пры Сагры ў сярэдзіне VI стагодзьдзя да н. э.[6] перапыніла экспансію места[7].
Пачынаючы з 588 году да н. э., Кротан стаўся местам пераможцаў Алімпійскіх і іншых Усегрэцкіх гульняў, самым вядомым зь якіх быў Мілён з Кротану[8]. Кротанскія лекары таксама зважаліся найвыдатнейшымі сярод грэкаў. Самым вядомым прадстаўнікоў гэтай прафэсіі быў Дэмакед, сын Каліфонта, які жыў у VI стагодзьдзі да н. э. Ён падарожнічаў па Грэцыі, а таксама працаваў у судзе Палікрата, тырана Самаса. Пасьля таго, як тыран быў забіты, Дэмакед быў схоплены пэрсамі і прыведзены да цара Дарыюса, дзеля таго, каб адхадзіць яго ад зьвіху костачкі. Вядомасьць Дэмакеда была, паводле Герадота, асновай прэстыжу лекараў Кротану. Кротан склаз зьвяз з Сыбарысам супраць Сырысу. У выніку, па вайне, якая пачалася пасьля 550 году да н. э., Сырыс быў зьнішчаны. Пітагор заснаваў сваю школу ў Кротане блізу 530 году да н. э. Сярод ягоных вучняў былі раньні мэдычны тэарэтык Алькмеон з Кротону і філёзаф, матэматык і астраном Філёляас. Пітагарэйцы набылі значны ўплыў на гарадзкую раду места, якая кіравала горадам[8].
З часам дачыненьні з Сыбарысам пачалі пагаршацца прыкладна да 510 году да н. э. Сыбарыс быў узрушаны рознымі палітычнымі падзеямі, якія прывялі да кіраваньня тырана Тэліса. Ратуючыся, многія арыстакраты былі вымушаныя ўцячы ў Кротан. Калі ж Тэліс папрасіў іх выдаць, кротынцы адмовіліся, і Сыбарыс пачаў вайну. Кротан накіраваў армію з 100 тысячаў чалавек пад камандаваньнем Мілёна, зьнішчыўшы ворагаў. Аднак, неўзабаве пасьля гэтага крывавае паўстаньне пад кіраўніцтвам сайлёнскага алігарха, падчас якога шмат пітагарэйцаў было забіта, а самому Пітагору прыйшлося бегчы ў Мэтапонт, прывяло да выгнаньня пітагарэйцаў і ўсталяваньня дэмакратыі[8]. Падобная гісторыя адбылася ў іншых італьянскіх полюсах, часам з масавымі забойствамі і перасьледам пітагарэйцаў.
Затым Кротан перажываў час заняпаду. Прыкладна ў гэты час была заснаваная Італіёцкая ліга, каб абараніцца ад экспансіянісцкіх захадаў Сыракузаў і ад нападаў люканцаў. Места было гегемонам гэтай лігі. Заняпад суправаджаўся агульнай анархіяй ня толькі ў Кротану, але і ў іншых гарадах. У 379 годзе да н. э. Дыянісіюс, тыран Сыракузаў, імкнучыся да гегемоніі ў Вялікай Грэцыі, захапіў Кротан у 379 годзе да н. э. і ўтрымліваў яго пад сваёй уладай цягам дванаццаці гадоў. У 295 годзе да н. э. Кротан перайшоў да іншага сыракузскага тырана, Агатокла. Калі Пір уварваўся ў Італію ў 280—278 і 275 да н. э., Кротан усё яшчэ быў значны горад, але пасьля Піравай вайны палова гораду запусьцела.
Як ужо нязначнае паселішча Кротан у 277 годзе да н. э. падпарадкаваўся Рыму. Ганібал зрабіў места сваёй зімовай рэзыдэнцыяй цягам трох гадоў[8]. Горад быў адбіты толькі ў 205 або 204 гадах да н. э. пасьля бітваў пры Кротане. У 194 годзе да н. э. ён стаў месцам рымскай калёніі. Прыблізна ў 550 годзе горад быў няўдала абложаны каралём остготаў Татылам. Пазьней горад увайшоў у склад Бізантыйскай імпэрыі. Блізу 841 году Вэнэцыянская рэспубліка накіравала флёт з 60 галераў (кожная па 200 чалавек), каб дапамагчы бізантыйцам выгнаць арабаў з Кратонэ, але яны не далі рады ў гэтай справе. Каля 870 году места было разрабаванае сарацынамі, якія забілі біскупа і многіх людзей, якія схаваліся ў катэдры. Аднак, нападнікі ня здолелі заняць горад. Больш чым праз сто гадоў імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Атон II распачаў ваенную кампанію ў паўднёвай Італіі, каб паменшыць уладу Бізантыі. Пазьней Кратонэ быў заваяваны нарманамі.
У 1806 годзе быў акупаваны і разрабаваны ангельцамі, а потым французамі. Пасьля гэтага ён падзяліў лёс Нэапалітанскага каралеўства, у тым ліку правёўшы час пад гішпанскім панаваньнем. Пасьля места ўваходзіла ў склад каралеўства Абедзьвюх Сыцыліяў і аб’яднанай Італіі ў 1861 годзе. У 1930-я гады ягонае насельніцтва падвоілася.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.