Пітагор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітагор

Пітаго́р Само́скі (па-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας ὁ Σάμιος, па-лацінску: Pythagoras;, 576 да н. э., востраў Самас — 496 да н. э., Мэтапонт) — старажытнагрэцкі філёзаф, заснавальнік пітагарэізму.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Пітагор
Πυθαγόρα
Thumb
Бюст Пітагора ў Капіталійскім музэі ў Рыме
Імя пры нараджэньні па-старажытнагрэцку: Πυθαγόρας[1]
Дата нараджэньня не раней за 586 да н. э. і не пазьней за 569 да н. э.[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 490-я да н. э.[3]
Месца сьмерці
Занятак матэматык, філёзаф, палітык, пісьменьнік, музыказнаўца, тэарэтык музыкі
Навуковая сфэра геамэтрыя, матэматыка, этыка, палітыка, філязофія, астраномія, музыка і мэтафізыка
Папярэднік Талес зь Мілету, Анаксымандар
Наступнік Філалай, Алкмеон Кратонскі, Пармэнід, Плятон, Эўклід, Эмпэдокл, Гіпас, Ёган Кеплер
Школа/традыцыя Пітагарэйская школа
Пэрыяд Старажытнагрэцкая філязофія
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці філязофія, матэматыка, музычная гармонія, этыка, палітыка
Значныя ідэі Музыка сфэраў, Пітагарэйскі лад, Тэарэма Пітагора
Вучні Філяляюс[d] і Эмпэдокль[d][4]
Бацька Мнесарх[d]
Дзеці Mnesarchus[d], Myia[d], Damo[d], Telauges[d] і Arignote[d]
Закрыць

Зьвесткі пра жыцьцё й дзейнасьць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўленьня Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе стварыў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысьціні, містыку лікаў, гармонію сфэраў і адраджэньне пасьля сьмерці. Яго навучаньні й палітычная дзейнасьць выклікалі процідзеяньне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросьце, перасяліцца ў Мэтапонт. Вучэньне Пітагора заставалася папулярным да позьняй антычнасьці.

Пітагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў простакутнага трыкутніка. Зь яго імем зьвязваюць вучэньні пра цотныя й няцотныя, простыя й складаныя лікі, пра арытметычныя, геамэтрычныя й гарманічныя прапорцыі й сярэднія.

Існуе шмат скульптурных і іншых выяваў Пітагора, але верагоднай не прызнаецца аніводная, бо ўсе выявы, прыдатныя для іканаграфічнага дасьледаваньня, былі створаныя не раней за сяр. 5 ст. да н. э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.