граматычны склон From Wikipedia, the free encyclopedia
Клі́чны склон (вакатыў, па-лацінску: casus vocativus) — форма склонавай парадыгмы назоўнікаў. Назоўнік у клічным склоне азначае асобу, да якой зьвяртаецца маўленца. У многіх мовах, у тым ліку часткова ў беларускай, клічны склон супадае з назоўным. «Склонам» гэта форма называецца ўмоўна, бо ў строга граматычным сэнсе клічная форма склонам не зьяўляецца[1].
Гістарычна клічны склон уваходзіў у індаэўрапейскую сыстэму склонаў і часткова існаваў у лаціне (словы на -us другога скланеньня: amicus «друг» > amice «дружа»), санскрыце, і старажытнагрэцкай мове. Хоць пазьней ён быў страчаны многімі сучаснымі індаэўрапейскімі мовамі, некаторыя мовы захоўваюць гэты склон і дагэтуль, напрыклад, грэцкая, цыганская, многія славянскія мовы (беларуская, украінская, польская, сэрбская і інш.) і некаторыя кельцкія мовы (шатляндзкая і ірляндзкая), балтыйскія мовы (напрыклад: латыская і летувіская). З раманскіх клічны склон захаваўся толькі ў румынскай мове. Ён таксама ёсьць у некаторых не-індаэўрапейскіх мовах, такіх як грузінская, арабская і карэйская.
Брат — браце, сын — сыне, Янка — Янку, пан — пане і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.