Катунь
рака на Алтаі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кату́нь (па-паўднёваалтайску: Кадын, па-расейску: Кату́нь) — рака ў Расеі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зьліваецца з ракой Бія за 19 км на паўднёвы захад ад гораду Бійск, утварае раку Об.
Катунь | |
па-паўднёваалтайску: Кадын | |
Катунь у Чэмальскім раёне Рэспублікі Алтай | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Ледавік Гэблера |
Вусьце | Об |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Рэспубліка Алтай |
Даўжыня | 688 км |
Сярэднегадавы сьцёк | Об |
Плошча басэйну | 60 900 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэньні працякае ў шырокай даліне, разьбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусьця выходзіць на раўніну.
У сярэднім цячэньні рака перасякае Чуйскі тракт[1]. Жыўленьне ледавіковае і сьнегавое. Сярэдні гадавы выдатак вады каля населенага пункту Сросткі (53 км ад вусьця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў сьнежні, у нізоўях — напрыканцы лістападу, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусьця[1]. На правым беразе знаходзіцца сяло Сросткі.
Прытокі: справа — Аргут, Чуя; зьлева — Кокса, Сема.