![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Flj%25C3%25B3tsdalur.jpg/640px-Flj%25C3%25B3tsdalur.jpg&w=640&q=50)
Даліна
форма рэльефу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часьцей за ўсё даліны ўзьнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Даліна (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Flj%C3%B3tsdalur.jpg/640px-Flj%C3%B3tsdalur.jpg)
Пачатковай формай далін зьяўляюцца яры, што ўтвараюцца пэрыядычнымі вадатокамі.
У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразьвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.
Даліны дзеляцца:
- V-падобныя — выгляд нагадвае літару V, сустракаюцца ў горных частках рэк, вынік эрозіі ўніз.
- U-падобныя — выгляд нагадвае літару U, сустракаюцца ў раўнінных частках цячэньня рэк, узьнікае ў выніку дзеяньня эрозіі ў бакі, ці ўзьдзеяньня ледавіка на раўніны.