Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Антокалі, на Антокальскай вуліцы[lower-alpha 1]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1864 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′38.40″ пн. ш. 25°18′21.60″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Jan Zaor[d] |
Заснавальнік | Міхал Казімер Пац |
Дата заснаваньня | 1701 |
Сайт | petropovilobaznycia.lt |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар канонікаў лятэранскіх на Вікісховішчы |
Комплекс Віленскага лятэранскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам і вежамі-капліцамі і брамай. Касьцёл лічыцца адной з найбольш значных пабудоваў у стылі барока ў Вялікім Княстве Літоўскім. Тут захоўваецца абраз Маці Божай Ласкавай, падараваны біскупам Юрыем Тышкевічам у 1647 годзе. Пры касьцёле месьціцца цьвінтар — частка Антокальскіх могілак.