біскуп жамойцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Тышкевіч (1596, мястэчка Вішцянец — 7 студзеня 1656, Домнаў у Прусіі) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (1634—1649) і віленскі (ад 1649)
Юры Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1596[1][2] |
Памёр | 7 студзеня 1656 або 17 студзеня 1656[3] |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Ян Яўстах Тышкевіч Соф’я з Вішнявецкіх[d] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Яна Яўстаха, ваяводы берасьцейскага, і Соф’і зь Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Казімера, Крыштапа і Фэліцыяна.
Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве. Канонік кракаўскі, ад 1626 віленскі. Ад 17 траўня 1627 біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад 19 сьнежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — ад 25 чэрвеня 1634.
Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва на Жамойці, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 стварыў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансэкраваў касьцёл дамініканаў у Сейнах.
У 1638 быў легатам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднаньне вызнаньняў.
Ад 9 сьнежня 1649[4] біскуп віленскі, зладзіў сынод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафіяў. У вайну са Швэцыяй знаходзіўся ў Караляўцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.