![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/S%25C5%2582onim%252C_Panaso%25C5%25ADskaja%252C_Lateranski._%25D0%25A1%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BC%252C_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2581%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%259B%25D1%258F%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281884%2529.jpg/640px-S%25C5%2582onim%252C_Panaso%25C5%25ADskaja%252C_Lateranski._%25D0%25A1%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BC%252C_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2581%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F%252C_%25D0%259B%25D1%258F%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281884%2529.jpg&w=640&q=50)
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх (Слонім)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Бо́жага Це́ла і кля́штар кано́нікаў лятэра́нскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Займаў квартал паміж гістарычнымі Панасоўскай і Студэнцкай вуліцамі[lower-alpha 1], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
![]() Касьцёл Божага Цела, 1884 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′46.52″ пн. ш. 25°19′04.52″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Ян Станіслаў Сапега |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1950 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Божага Цела і кляштар канонікаў лятэранскіх | |
![]() |
Комплекс Слонімскага лятэранскага кляштару складаўся з касьцёла, жылога і гаспадарчага карпусоў, плябаніі, саду і агароду. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус, а па апошняй вайне савецкія ўлады зьнішчылі будынак касьцёла. У 1994—2000 гадох на месцы касьцёла збудавалі сабор Праабражэньня Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, які мае частковае падабенства зь зьнішчаным помнікам.