вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Збля́ны[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёману. Збляны ўваходзяць у склад Беліцкага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад гораду Ліды і за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Беліцы, злучана зь імі шашою.
Збляны | |
трансьліт. Zbliany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Беліцкі |
Насельніцтва: | 68 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
Паштовы індэкс: | 231314 |
СААТА: | 4236804021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′29″ пн. ш. 25°14′55″ у. д. |
± Збляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска Збляны вядома як традыцыйны цэнтар ручнога ткацтва.
Назвы з канчаткам «-ны» характэрныя для гэтай мясцовасьці. У Лідзкім раёне 20 вёсак з канчаткам на «-ны»: Бакуны, Гурыны, Дзеўчуны, Дубчаны, Жырмуны, Зарачаны, Вялікія і Малыя Канюшаны, Лазяны, Мастаўляны, Мігуны, Мейлуны, Наркуны, Парачаны, Пецюны, Сіманы, Шаўдзіны, Эйтуны, Янаўляны і Збляны. Шмат такіх вёсак на Ашмяншчыне (Гальшаны, Журпаны, Баруны).
У нізіне каля вёскі была некалі дрыгва, якую тутэйшыя называлі «зыб». Верагодна ад гэтага і пайшла назва мястэчка — Збляны. Жыхарка вёскі Клаўдзія Лазарчук пра паходжаньне назвы згадвае: «Збаны рабілі — уся акруга езьдзіла купляць. А яшчэ пры маёй памяці сталі паліваць фарбамі. І сталі „збаны ляныя“ — выйшла Збляны»[2].
У XV стагодзьдзі Збляны ўпершыню згадваюцца ў гістарычных крыніцах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.