From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзярэйка (Дзерык, Дэрэк, Церэйка, Цірык, Дырых) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Diericke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Deora + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дзерык, Дэрэк, Церэйка, Цірык, Дырых |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дзярэйка» |
Дырыка, Дэрка або Дурэка (Diericke[1], Deorca[2], Durecha) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Тырольдзь, Дзірман, Дырмунт; германскія імёны Tirold, Direman, Deormund) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[4].
У Прусіі бытавала імя Дзірка: Dirke (1299 год)[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тэрэйка (Terejko)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворищъ у Володимерскомъ повете в Туличеве на имя Анъдреиковых Тириковича (23 чэрвеня 1496 году)[7]; села в Мозыръском повете на имя Тереикович (24 жніўня 1512 году)[8]; sioło Tereykowicze (4 сьнежня 1554 году)[9]; дом мещанина Дырыха Калвяна (26 верасьня 1585 году)[10]; Jan Derek (17 жніўня 1655 году)[11]; Dereikowicza (1671—1681 гады)[12]; Krzystof Dzieryk (1688 год)[13].
Дзярэйкі або Дэрэйкі (Derejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[14].
Дурэйкі (Dureyko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.