Дж (дыграф)
кірылічны дыграф / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дж, дж — дыграф, які выкарыстоўваецца ў кірыліцы. Складаецца з двух асобных кірылічных літараў д і ж. Пазначае мяккі звонкі альвеольна-паднябённы афрыкат [d͡ʑ], цьвёрды звонкі постальвеольны афрыкат [d͡ʒ] або цьвёрды звонкі рэтрафлексавы афрыкат [ɖ͡ʐ]; [d͡ʒ] перад /i, j/ пазначае паляталізаваны (памякчаны) [d͡ʒʲ]. Выкарыстоўваецца ў славянскіх (беларускай і ўкраінскай) і неславянскіх (абазынскай, адыгейскай, асэтынскай, кабардына-чаркескай) мовах.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дж (неадназначнасьць).