![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Cyrillic_letter_psi.svg/langbe-tarask-640px-Cyrillic_letter_psi.svg.png&w=640&q=50)
Ѱ
архаічная кірылічная літара / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ѱ, ѱ (псі; курсіў: Ѱ ѱ) — архаічная кірылічная літара[1], сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове[2].
Хуткія факты Зьвесткі, Мова ...
Літара кірыліцы псі | |
Ѱѱ | |
◄ Ѩ Ꙝ Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ Ꙟ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Мова | Царкоўнаславянская мова |
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Гук | /ps/ |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter psi
cyrillic small letter psi |
Юнікод | Ѱ: U+0470 ѱ: U+0471 |
HTML | Ѱ: Ѱ, Ѱ ѱ: ѱ, ѱ |
UTF-16 | Ѱ: 0x470 ѱ: 0x471 |
URL-код | Ѱ: %D1%B0 ѱ: %D1%B1 |
Разьвіцьцё | |
| |
Іншае | |
У сыстэме лічэньня | 700 |
Кірунак пісьма | зьлева направа |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Закрыць
Паходзіць ад грэцкай літары з такой жа назвай (Ψ ψ) і выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Ѱ, як і ейны адпаведнік ў грэцкім альфабэце, пазначала лічбу 700. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.
У старабеларускай мове ўжывалася для абазначэньня гуку «пс» амаль выняткова ў словах грэцкага паходжаньня, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжываньне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ альбо нават проста ѱ пад тытлам).