Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́шнеў, Ві́шнева[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Вішнеўскага возера. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 426 чалавек. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вішнеў.
Хуткія факты
Вішнеў лац. Višnieŭ | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Вішнеўскі |
Насельніцтва: | 426 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231005 |
СААТА: | 4256808026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′1″ пн. ш. 26°31′27″ у. д. |
± Вішнеў Вішнеў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Тадэвуша ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.