Remove ads

Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Страчы. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы зь Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці і Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці, за 32 км на паўночны захад ад Вялейкі. Належыць да групы Сьвірскіх азёр. Плошча паверхні возера 9,97 км². Даўжыня возера 4,38 км, найбольшая шырыня 3,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,3 м, сярэдняя складае 2 м. Аб’ём вады 19,79 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км.

Возера
Вішнеўскае
Thumb
Панарама возера Вішнеўскага
Возера Вішнеўскае
КраінаБеларусь
Плошча9,97 км²
Плошча вадазбору56,2 км²
Максымальная глыбіня6,3 м
Найбольшая даўжыня4,38 км
Найбольшая шырыня3,52 км
Даўжыня берагавой лініі13,6 км
Вышыня над узроўнем мора148 м[1]
Аб’ём вады19,79 млн м³
Каардынаты54°43′26″ пн. ш. 26°33′59″ у. д.
Вішнеўскае на мапе Беларусі ±
Thumb
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Вішнеў.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна рэшткавага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Абалона мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызьняком. Дно вадаёма роўнае, да глыбіні 1,5 м высьцілаецца пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапэлем.

Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 100—800 м, расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2 м.

На поўначы выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Сьвірам[2].

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка, сазан ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads