рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стра́ча — рака ў Беларусі, правы прыток Вяльлі. Цячэ ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім раёнах. Даўжыня 59 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці 9,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰.
Страча лац. Strača | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Малыя Швакшты |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць, Віцебская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 59 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 9,1 м³/с |
Плошча басэйну | 1140 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Бярэ пачатак у возеры Малых Швакштах, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Вяльлю за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Міхалішкаў Астравецкага раёну. Цячэ праз заказьнік Блакітныя азёры. У басэйне ракі шмат азёраў, зь якімі рака злучаецца рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Сьвір, Вішнеўскае, Вялікія Швакшты і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глубелька, Вераб’і, Губіза, Ёдзі, Саранчаны, Тушча ды іншыя).
Даліна ў верхняй плыні выразная, на астатнім працягу трапецападобная. Абалона двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50—150 м. Рэчышча моцназьвілістае, у верхняй плыні камяністае, ёсьць парогі. Шырыня рэчышча ў межань у верхняй і сярэдняй плыні 8—12 м, у ніжняй 15—20 м. Рака каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Альшэва да вёскі Селевічаў)[1].
2 лютага 1944 году над рэкай Страча адбылася бітва паміж польскімі партызанамі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і групай з 1600 савецкіх партызанаў. Салдаты Арміі Краёвай эвакуяваліся праз раку з стратамі: 2 загінулыя і 6 параненых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.