Вінцэнт Жук-Грышкевіч
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэнт Жук-Грышке́віч (23 лютага [ст. ст. 10 лютага] [2][3] 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік, журналіст.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч | |
![]() | |
Прэзыдэнт БНР | |
---|---|
1970 — 1982 | |
Папярэднік: | Мікола Абрамчык |
Наступнік: | Язэп Сажыч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 лютага 1903(1903-02-10) |
Памёр: |
14 лютага 1989(1989-02-14) (86 гадоў) |
Сужэнец: | Раіса Жук-Грышкевіч |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Навучаўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У верасьні 1939 г., пасьля пачатку савецкай акупацыі, быў прызначаны рэдактарам-стылістам у газэце Віленская праўда, але ўжо 30 верасьня быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах.
У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў Старшынём Рады БНР у 1971—1982 гг.
14 верасьня 1953 ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай Жукоўскай. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.