Волма (басэйн Нёмана)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́лма, Валмя́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Іслачы (басэйн Нёману)[1]. Цячэ ў Койданаўскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 177 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Волма.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Волма | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шчэпкаў |
Вусьце | Іслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Плошча басэйну | 177 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3 ‰ |
Закрыць
На рацэ стаяць мястэчка Івянец і гістарычнае мястэчка Волма.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкаў, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша празь мястэчка Івянец, упадае ў Іслач ніжэй за вёску Баравікоўшчыну[2].
Даліна выразная. Абалона лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20—50 мэтраў, у ніжняй плыні 120—2000 м. Рэчышча зьвілістае, у верхняй плыні каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на дзялянцы ад мястэчка Івянцу да вусьця, дзе рака цячэ празь лес[3].