вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бая́ршчына[1] — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету.
Баяршчына | |
трансьліт. Bajarščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Івянецкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
СААТА: | 6220843022 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°57′39″ пн. ш. 26°43′52″ у. д. |
± Баяршчына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Трагічныя падзеі Другой сусьветнай вайны таксама не абмінулі гэтае месца. Падчас апэрацыі «Герман» пасьля паўстаньня ў Івянцы (19 ліпеня 1943 г.) тут было зьняволена каля 300 жыхароў Пяршаеў з намерам забіць іх. У рэшце рэшт, немцы перадумалі — яны жорстка забілі сьвятароў, ксяндза Ахілеса Пухалу і ксяндза Германа Стэмпеня, а астатніх затрыманых адправілі на прымусовыя работы.
Забітыя францішкане былі бэатыфікаваныя ў групе 108 пакутнікаў 13 чэрвеня 1999 году ў Варшаве Папам Янам Паўлам II. Месца расстрэлу сьвятароў было адзначана палявой капліцай-сьвятыняй, месцам сустрэчы і месцам малітвы для мясцовых парафіянаў і паломнікаў. Парэшткі пакутнікаў спачываюць у касьцёле суседніх Пяршаях.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пральніцкага сельсавету[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.