From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́скі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Ваўкавыск.
Ваўкавыскі павет | |
Powiat wołkowyski | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Ваўкавыск |
Гміна | 15 вясковых гмінаў |
Дата ўтварэньня | 7 чэрвеня 1919 |
Дата скасаваньня | верасень 1939 |
Насельніцтва (1931) | 171 300 |
Шчыльнасьць | 43 чал./км² |
Плошча | 3938 км² |
Ваўкавыскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Створаны на аснове былога Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 7 чэрвеня 1919 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва.
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Мастоўскага і Сьвіслацкага раёнаў Гарадзенскай вобласьці ды невалікай часткі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі ды невялікіх часткаў Беластоцкага і Гайнаўскага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 115 261 жыхар, з чаго 23 933 (20,76%) беларусы, 80 198 (69,58%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў), 10 704 (4,7%) габрэі, 391 немец, 316 (0,7%) расейцаў, 51 (0,2%) украінец (у перапісе былі запісаныя як русіны), 9 летувісаў, 9 татараў, 2 фіны, 2 латышы, 1 француз, 1 швэд ды 10 чалавек зь непазначанай нацыянальнасьцяй. 46,2% (53 308) жыхароў павету былі каталікамі, 41,6%% (47 954) праваслаўнымі, 11,9% (13 672) юдаістамі, 0,2% (260) пратэстантамі, 31 мусульманамі, 26 уніятамі, для 10 веравызнанье невызначанае[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.