Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́йнаўскі паве́т (па-польску: Powiat hajnowski) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Створаны ў 1998 року ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гайнаўка. Акрамя яе, у складзе павету знаходзіцца яшчэ адно места — Кляшчэлі.
Гайнаўскі павет | |
Powiat hajnowski | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Падляскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Гайнаўка |
Дата ўтварэньня | 22 жніўня 1953 (1 студзеня 1999) |
Стараста | Міраслаў Раманюк |
Насельніцтва (2014) | ▼45 168[1] |
Шчыльнасьць | 27,81 чал./км² |
Плошча | 1623,65 км² |
Месцазнаходжаньне Гайнаўскага павету | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 |
Летні час | UTC+2 |
Скарачэньне | CET |
Тэлефонны код | (+48) 85 |
Паштовыя індэксы | 17-200 |
Код аўтам. нумароў | BHA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На паўднёвым захадзе Гайнаўскі павет мяжуе зь Сямяціцкім, на захадзе — зь Бельскім, на поўначы — зь Беластоцкім паветам, а на ўсходзе — з Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці ды Сьвіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).
Тэрыторыя сёньняшняга Гайнаўскага павету зьяўляецца комплексам земляў, якія прыналежалі да Падляскага ды Берасьцейскага ваяводзтваў ВКЛ. Тэрыторыя была вельмі слаба заселяная да 16 ст., калі пачаўся працэс валочнае памеры і высечваньне Бельскай ды Белавескай пушчаў. Раней на абшары сёньняшняга Гайнаўскага павету існавала толькі места Нараў і некаторыя вёскі. Працэс засяленьня пачаўся галоўным чынам з заходняга і паўднёвага кірункаў ад Бельску і новастворанага гораду Кляшчэлі і закончыўся на сёньняшняй заходняй і паўднёвай мяжах Белавескай пушчы. На поўнач ад Белавескай пушчы з канца 16 і на пачатку 17 стагодзьдзяў былі заснаваныя вёскі навокал новастворанага мястэчка Нараўка, з 17 ст. вядома таксама пра існаваньне Белавежы як цэнтру адмінстраваньня Белавескай пушчы.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняй заходняй часткі павету апынулася пад уладаньнем Каралеўства Прусіі, а ўсходняя да Слонімскай губэрні Расейскай імпэрыі, пры чым мяжа паміж імі праходзіла амаль дакладна як мяжа паміж Падляскім і Берасьцейскім ваяводзтвамі Рэчы Пасцпалітай. Пасьля Тыльзыцкага пагадненьня заходняя частка 1807 г. адыйшла у склад Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. З 1842 г. у складзе Пружанскага, Берасьцэйскага ды Бельскага паветаў Гарадзенскай губэрні.
Пасьля Першай сусьветнай вайны абшар сёньняшнага павету пачаткова знайшоўся ў складзе Бельскага (заходняя частка) ды Белавескага паветаў Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля скасаваньня Белавескага павету ў 1922 г. амаль уся тэрыторыя прыналежала да ўзгаданага Бельскага павету (толькі некалькі вёскаў сёньняшняга Гайнаўскага павету прыналежала да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Толькі ў міжваенным пэрыядзе Гайнаўка стала разьвівацца як лякальны гандлёвы цэнтар, але толькі ў ліпені 1934 г. стала цэнтрам самастойнай гміны. Пасьля 1939 г. большасьць тэрыторыі была ўключаная ў склад Берасьцейскай вобласьці, некаторыя толькі часткі былі далучаныя да Беластоцкай вобласьці.
Пасьля Другой сусьветнай вайны тэрыторыя прыналежала да Бельскага павету, але ў 1953 г. быў упершыню створаны Гайнаўскі павет. Праіснаваў да 1975 г., калі адміністрацыйная рэформа ліквідавала паветы ў Польшчы. Сёньняшні Гайнаўскі павет існуе безспынна ад 1 студзеня 1999 г.[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.